Алімпійская зборная Беларусі па футболе — зборная, якая прадстаўляе Беларусь на Алімпійскіх гульнях. Беларусь — першая краіна СНД, зборная якой здолела трапіць на Алімпійскія гульні.

Мальта 2004 У лютым 2004 года моладзевая зборная Беларусі па футболе прымала ўдзел у міжнародным турніры на Мальце. На турніры звычайна прымалі ўдзел нацыянальныя зборныя, але Беларусь, якая рыхтавалася да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2004, выставіла моладзь (ігракі 1981 года нараджэння і маладзей). За каманду, аднак, гуляла чатыры ветэраны — ігракі барысаўскага БАТЭ Дзмітрый Ліхтаровіч, Яўген Лашанкоў, Алег Страхановіч і Мікалай Рындзюк (галоўны трэнер моладзевай зборнай Юрый Пунтус адначасова ўзначальваў БАТЭ) — і ў сувязі гэтым каманда адправілася на турнір пад сцягам алімпійскай зборнай (моладзевы чэмпіянат Еўропы 2004 адначасова з'яўляўся адборачным турнірам для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах). У выніку, беларуская зборная перамагла ў мальтыйскім турніры, але на моладзевым чэмпіянаце Еўропы не выйшла з групы і не трапіла на Алімпіяду.

Табліца

Матчы ДатаСупернікВынікСпасылка 14.02.2004 Эстонія 0 : 1 ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Остров невезения в этом море есть 16.02.2004 Малдова 1 : 0 ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Эффект новизны 18.02.2004 Мальта 4 : 0 ТУРНИР НА МАЛЬТЕ. Лучшие на Мальте

Лондан 2012

Рэгламент Згодна з рэгламентам, на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане (матчы футбольнага турніру, аднак, праводзяцца ў розных гарадах Вялікабрытаніі), трапляюць гаспадары — зборная Вялікабрытаніі, а таксама тры лепшыя каманды моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 (не лічачы Англію). Адмыслова дзеля вызначэння краіны, якая трапляе на Алімпіяду, быў праведзены матч за трэцяе месца, у якім 25 чэрвеня 2011 моладзевая зборная Беларусі перамагла равеснікаў з Чэхіі з лікам 1:0 (адзіны мяч на 88-й хвіліне забіў Ягор Філіпенка) і трапіла на Алімпійскія гульні.

thumb|left|150px|Гол Ягора Філіпенкі ўпершыню вывеў Беларусь на Алімпійскія гульні

На моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2011 мелі права гуляць футбалісты 1988 года нараджэння і маладзей. На Алімпійскіх гульнях мелі права гуляць ігракі 1989 года і маладзей, а таксама тры вопытных футбаліста без абмежавання ўзросту. Такім чынам, удзел футбалістаў моладзевай зборнай 1988 года нараджэння (сярод іх Станіслаў Драгун, Міхаіл Сівакоў, Ягор Філіпенка, Сяргей Мацвейчык, Мікіта Букаткін, Юрый Астравух, Павел Няхайчык, Дзмітрый Рэкіш, Яўген Савасцьянаў, Дзмітрый Гушчанка, Алег Вераціла) непасрэдна ў Алімпійскіх гульнях быў вельмі спрэчным.

Трэнер Трэнерам алімпійскай зборнай быў прызначаны Георгій Кандрацьеў, які да гэтага ўзначальваў моладзевую зборную. У снежні 2011 ён быў прызначаны адначасова галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай.

Склад Адразу пасля перамогі над чэхамі Кандрацьеў заявіў, што аснову алімпійскай зборнай будуць утвараць ігракі, якія дамагліся поспеху ў Даніі. Насамрэч, першых матчах у склад зборнай з старэйшых пападалі толькі ігракі 1988 года нараджэння (Букаткін, Вераціла і іншыя — якія здабывалі перамогу ў Даніі), толькі вопытны Аляксандр Бычанок згуляў у адным матчы. У сакавіку 2012 быў прадстаўлены пашыраны спіс з 43 футбалістаў, якія могуць прыняць удзел у Алімпіядзе (сярод іх былі вопытныя футбалісты — Аляксандр Глеб, Сяргей Кісляк, Антон Пуціла, Віталь Радзівонаў, Сяргей Карніленка, Рэнан Брэсан — якія не здабывалі алімпійскую пуцёўку).

З 23 мая па 1 чэрвеня 2012 праходзіў турнір у французскім Тулоне, у якім прымалі ўдзел моладзевыя зборныя, у тым ліку і алімпійскія. Беларусь выступіла няўдала — набрала толькі адно ачко і не выйшла з групы.

9 ліпеня быў абвешчаны канчатковы склад зборнай на алімпіядзеОбнародован окончательный состав олимпийской сборной по футболу . Кандрацьеў намагаўся браць у зборную ігракоў, якія маюць практыку ў сваіх клубах«Может, это БАТЭ засадил мне кинжал в спину?» , таму не Алімпіяду не здолелі трапіць Сівакоў і Няхайчык. З вопытных ігракоў на Алімпіяде апынуліся Драгун (які стаў капітанам), Карніленка і Брэсан. Сярод іх, запрашэнне натуралізаванага бразільца мела нямала праціўнікаўУдар по своим воротам. Вераціла трапіў у лік рэзервных ігракоў.

11 ліпеня зборная накіравалася ў Англію для апошняй падрыхтоўкі і серыі кантрольных матчаў.

Інфармацыя пра зборную

Матчы

НумарДатаГорадСтадыёнСупернікВынікСпасылка105.09.2011 БранскДынама Другая зборная Расіі0 : 0210.10.2011 МінскТрактар Другая зборная Расіі 2 : 3 312.11.2011 Эр-Рыяд«Prince Faisal Bin Fahad Stadium» Саудаўская Аравія (моладзевая)0 : 0415.11.2011 Аль-Айн«Khalifa Stadium» ААЭ (алімпійская) 2 : 4 501.03.2012 АнтальяАтацюрк Урал (Д2)2 : 2624.05.2012 АбаньСтад дэ Латр Францыя (моладзевая) 1 : 3 726.05.2012 НіцаСтад ду Рэй Марока (алімпійская)0 : 0 828.05.2012 Ле-Лавандуле Гран Стад Мексіка (алімпійская) 1 : 2 914.07.2012 Калчэстэр Сент-Олбанс Сіці (Д7) 3 : 1 1018.07.2012 Нотынгем Японія (алімпійская) 0 : 1 1122.07.2012 БэдвартThe Oval Альянс аматараў футбола (Лондан) 10 : 1 1226.07.2012 КовентрыРыка-Арэна Новая Зеландыя 1 : 0 1329.07.2012 МанчэстэрОлд Трафард Бразілія 1 : 3 1401.08.2012 ГлазгаХэмпдэн Парк Егіпет 1 : 3

Ігракі Нумар прастаўлены толькі ў ігракоў, якія трапілі на Алімпіяду (з 1 па 18 — асноўны склад, з 19 па 22 — рэзерв). Колерам пазначаны футбалісты 1988 года нараджэння і старэйшыя.

НумарІмяДата нараджэнняКлуб1234567891011121314Брамнікі1Аляксандр Гутар БАТЭЗапасУвесьУвесьУвесьУвесьУвесьУвесьУвесьУвесь18Андрэй Шчарбакоў БАТЭЗапасЗапасЗапасЗапас22Піліп Вайцяховіч ФрэйЗапасЗапасЗапасЗапасЗапасАрцём Гамялько Тарпеда-БелАЗУвесьЗапасАбаронцы3Ігар Кузьмянок ГомельУвесьЗапасУвесьУвесьУвесьУвесь4Сяргей Паліцевіч ДынамаУвесьУвесьУвесьУвесьУвесьУвесь6Аляксей Гаўрыловіч Дынама НафтанЗапасУвесьЗапасЗапасЗапас7Максім Вітус Партызан НёманУвесьУвесьУвесь12Аляксей Казлоў Тарпеда-БелАЗ Увесь17Дзяніс Палякоў Шахцёр БАТЭ УвесьЗапасУвесьУвесьУвесьУвесь20Алег Вераціла ДынамаУвесьУвесьУвесьУвесьУвесь21Віталь Гайдучык БрэстУвесьУвесьЗапасЗапасЮрый Рыжко Тарпеда-БелАЗУвесьУвесьУвесьСяргей Мацвейчык ГомельЯўген Савасцьянаў НёманДзмітрый Шматко ПартызанПаўабаронцы2Станіслаў Драгун ДынамаУвесь УвесьУвесьУвесь5Дзмітрый Бага БАТЭУвесь УвесьУвесьУвесь УвесьУвесь10Рэнан Брэсан БАТЭУвесь 13Ілья Алексіевіч ГомельЗапасУвесь15Арцём Салавей Тарпеда-БелАЗУвесьЗапасЗапас16Міхаіл Гардзяйчук БАТЭ БелшынаУвесьУвесьЗапасУвесьУвесьУвесьАляксандр Перапечка Дынама БелшынаУвесьЗапасУвесьМіхаіл Сівакоў Зюлтэ-ВарэгемУвесь УвесьПавел Няхайчык Дынама УвесьМікіта Букаткін НафтанУвесьУвесьАляксандр Талканіца ПартызанСяргей Русецкі БанікАляксандр Бычанок ДынамаУвесьНападнікі8Сяргей Карніленка Крылы СаветаўУвесьУвесьУвесь9Уладзімір Хвашчынскі Брэст ЗапасУвесьЗапасЗапасЗапас11Андрэй Варанкоў Нёман Увесь14Ягор Зубовіч Белшына НафтанУвесь Запас19Максім Скавыш БАТЭ БелшынаЗапасЗапасЗапасВіталь Кібук ДынамаУвесьУладзімір Юрчанка Тарпеда-БелАЗ Мікалай Зянько Мінск

Цікавыя факты Няма ніводнага іграка, які згуляў бы ва ўсіх матчах алімпійскай зборнай. Ягор Філіпенка, які вывеў Беларусь на Алімпіяду, так ні разу і не згуляў за Алімпійскую зборную.

Катэгорыя:Зборная Беларусі па футболе