Аляксандр Забара (нар. , Новая Кахоўка, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца і паўабаронца.

Клубная кар’ера Гуляў ва Украіне (у асноўным у Першай лізе) і ў Літве. У ліпені 2011 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама». 15 чэрвеня 2012 года ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ выйшаў на замену на 89-й хвіліне і забіў гол пасля падачы вуглавога, тым самым аформіўшы першую ў гісторыі гасцявую перамогу (0:1) брэсцкага клуба над барысаўскім у Вышэйшай лізе. У жніўні 2012 года Забара быў пераведзены ў дублюючы склад, а ў хуткім часе пакінуў клуб і завяршыў кар’еру.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац-2 Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрас Вісагінас Катэгорыя:Ігракі ФК Днестр Авідзіяпаль Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ Катэгорыя:Ігракі ФК Геліяс Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст