Юрый Дручык (нар. , Ковель, Валынская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Гуляў за клуб «Валынь», адтуль быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне». У ліпені 2010 года вярнуўся ва Украіну, але ўжо праз месяц «Белшына» зноў падпісала абаронцу, які стаў адным з асноўных у клубе.

У студзені 2012 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе таксама стаў іграком асновы. Амаль увесь сезон 2013 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клубФутбол: «Динамо Брест» покинула целая группа игроков .

У верасні 2014 года далучыўся да клуба «Ковель-Валынь», з якім гуляў у першынстве Валынскай вобласці.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Ковель-Валынь Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк