Шэршэ́ль () — горад і порт у Алжыры ў вілаеце Тыпаса, у 90 км ад сталіцы дзяржавы.

Гісторыя міні|злева|200пкс|Рымская мазаіка з выявай Бахуса, знойдзеная ў Шэршэлі

Заснаваны фінікійцамі пад назвай Іол. У VI ст. да н.э. увайшоў у склад Карфагенскай дзяржавы, пасля Другой Пунічнай вайны — Нумідыі, а пасля далучэння большай часткі Нумідыі да Рыма стаў сталіцай незалежнага царства Маўрэтанія.

У 20 г. да н.э. маўрэтанскі цар Юба II перайменаваў горад у Цэзарэю, або Цэзарэю Маўрэтанскую, — у гонар імператара Аўгуста — і перабудаваў яго ў рымскім стылі. У 44 годзе Маўрэтанія была далучаная Клаўдзіем да Рымскай імперыі, і Цэзарэя стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Маўрэтанія Цэзарэйская. У V ст. Цэзарэю спалілі вандалы, аднак з вяртаннем афрыканскіх правінцый пад візантыйскую ўладу горад быў адбудаваны.

У VIII ст. горад занялі арабы. Сучасная назва — Шэршэль — з'яўляецца пераробленым на берберскі лад рымскім імем горада.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Марк Апелій Север Макрын (164—218) — рымскі імператар. Асія Джэбар — алжырская пісьменніца і кінарэжысёр.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Фатаграфіі Шэршэля

Катэгорыя:Гарады Алжыра Катэгорыя:Старажытныя гарады Катэгорыя:Гісторыя Алжыра