__NOTOC__ 30 чэрвеня — сто восемдзесят першы (сто восемдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 763: Візантыйцы перамаглі балгараў у бітве пры Анхіяла (сённяшняе Паморые). 833: Людовік I быў вымушаны перадаць уладу сваім сынам і пакінуць сталец падчас сустрэчы каля Кальмара. 1792: Завяршыўся Чатырохгадовы сойм, які правёў шэраг радыкальных рэформ у Рэчы Паспалітай. 1792: У Парыж з «Баявой песняй Рэйнскай арміі» ўвайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён, пасля чаго песня стала звацца «Марсельезай». 1810: Нідэрланды далучаны да складу Францыі. 1894: Карэя абвясціла незалежнасць ад Кітая. 1898: Адбыўся пуск трамвая ў Віцебску. 1913: Пачатак Другой балканскай вайны. 1941: У Львоў уступілі нямецкія войскі, абвешчаны Акт аднаўлення Украінскай Дзяржавы. 1950: Кангрэсам ЗША ухвалены т.зв. закон Лоджа, які дазваляў на запіс у войска ЗША асоб з іншаземным грамадзянствам. 1960: Конга атрымала незалежнасць ад Бельгіі. 1964: Атрыманы першыя фотаздымкі Месяца з блізкай адлегласці. 1974: Ва Ушачах адкрыты мемарыяльны комплекс «Прарыў» у гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. 1984: Распачаўся рэгулярны рух цягнікоў на першай лініі Мінскага метрапалітэна. 2003: У Кіншасе Прэзідэнт ДР Конга Жазеф Кабіла і паўстанцы падпісалі пагадненне аб падзеле ўлады, завяршылася Другая кангалезская вайна. 2022: Расійскія войскі пакінулі Змяіны востраў у Чорным моры.
Нарадзіліся 1470: Карл VIII Валуа, кароль Францыі 1881: Павел Растаргуеў, беларускі мовазнаўца 1907: Раман Шухевіч, украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч 1911: Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1980) 1926: Вікторыя Багінская, савецкая і расійская пісьменніца, педагог, збіральнік песень і фальклору крымчакоў 1941: Ота Зандэр, нямецкі акцёр 1956: Лявон Юрэвіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, грамадскі дзеяч 1963: Валера Песін, беларускі мастак-нонканфарміст 1963: Вольга Аркадзеўна Брызгіна, лёгкаатлетка 1963: Роз Крысцьян Рапонда, прэм'ер-міністр Габона 1966: Майк Тайсан, амерыканскі баксёр-прафесіянал 1981: Ваіна Джакантэ, французская актрыса 1985: Майкл Фелпс, амерыканскі плывец, шматразовы алімпійскі чэмпіён. 1996: Аляксей Уладзімір Мжачык, беларускі цяжкаатлет
Памерлі 1109: Альфонса VI Храбры, кароль Кастыліі і Леона 1649: Сімон Вуэ, французскі мастак 1660: Уільям Оўтрэд, англійскі матэматык 1916: Гастон Масперо, французскі егіптолаг 1919: Джон Уільям Стрэт, брытанскі фізік 1950: Эліэль Саарынен, фінскі архітэктар 1952: Маўна Пекала, фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 27.1.1890) 1961: Лі дэ Форэст, амерыканскі вынаходнік 1969: Эрнст фон Пардубіц, чэшскі рэлігійны і палітычны дзеяч, архібіскуп пражскі 1968: Ён Лейфс, ісландскі кампазітар (нар. 1.5.1899) 1969: Міхайла Грамыка, беларускі пісьменнік і навуковец (нар. 31.10.1885) 2014: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр
Святкуюць Дзень астэроіда Дэмакратычная Рэспубліка Конга: Дзень незалежнасці Беларусь: Дзень эканаміста Гватэмала: Дзень арміі. Данія: Дзень нараджэння прынцэсы Аляксандры Судан: Дзень рэвалюцыі Азербайджан: Дзень закаханых
630