ГЭС «Нямнова» — малая гідраэлектрастанцыя за 1 км паўднёвы захад ад в. Нямнова Гродзенскага раёна, размешчана на Аўгустоўскім канале, каля шлюза-рэгулятара «Куркуль».
Будаўніцтва пачалося ў 2003. Вызначаная магутнасць 250 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергii ~1,2 млн.кВт·г, што дастаткова, каб забяспечыць патрэбы турыстычных аб’ектаў Аўгустоўскага канала, якія плануецца пабудаваць, і г. п. Сапоцкін. На ГЭС «Нямнова» усталявана пакуль адзіная ў Беларусі модульная гарызантальная гідраэнергетычная ўстаноўка. Тэрмін акупнасці 11 гадоў.
Літаратура Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. С. 42-45.
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Аўгустоўскі канал Катэгорыя:Электрастанцыі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Гродзенскага раёна Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе