Марыя Ганна Баварская (; , — 29 красавіка 1608, Грац) — жонка эрцгерцага Карла II Штырыйскага.
Біяграфія Марыя Ганна была старэйшай дачкой герцага Баварыі Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Яна была чацвёртым дзіцем у сям’і, сярод яе братоў і сясцёр былі Вільгельм V, Эрнст Баварскі, Фердынанд Баварскі і Марыя Максіміліяна.
Яе дзедам і бабкай па бацькаўскай лініі былі Вільгельм IV і Марыя Якоба Бадэнская, па матчынай лініі — Фердынанд I і Ганна Венгерская.
26 жніўня 1571 года ў Вене Марыя Ганна стала жонкай свайго дзядзькі Карла II (1540—1590). Пасля смерці Карла выхаваннем дзяцей (у прыватнасці, будучага імператара Фердынанда II) займаўся брат Марыі Ганны, герцаг Вільгельм V.Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М.:Вече,1999. — С.497.
Сканала Марыя Ганна Баварская 29 красавіка 1608 года, перажыўшы мужа на васямнаццаць гадоў.
Дзеці На працягу 19 гадоў шлюбу нарадзіліся 15 дзяцей: Фердынанд (1572), Ганна (1573—1598), жонка караля Польшчы Жыгімонта III, Марыя Крысціна (1574—1621), жонка Жыгімонта Батары, Катарына (1576—1595), Елізавета (1577—1586), Фердынанд (1578—1637), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II, Карл (1579—1580), Грэгорыя (1581—1597), Элеанора (1582—1620), Максіміліян Эрнст (1583—1616), Маргарыта (1584—1611), жонка караля Іспаніі Філіпа III, Леапольд (1586—1632), эрцгерцаг Аўстрыйскі, жанаты на Клаўдзіі Медычы, Канстанцыя (1588—1631), другая жонка караля Польшчы Жыгімонта III, Марыя Магдалена (1589—1631), жонка Козіма II Медычы, Карл (1590—1624), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна, біскуп.
Літаратура HAMANN, Brigitte, Die Habsburger: Ein Biografisches Lexicon (Munich: Piper, 1988). SÁNCHEZ, Magdalena, (2000) A Woman’s Influence: Archduchess Maria of Bavaria and the Spanish Habsburgs. In C. Kent, T.K. Wolber, C.M.K. Hewitt (Eds.) The lion and the eagle: interdisciplinary essays on German-Spanish relations over the centuries (pp. 91–107). New York: Berghahn Books.
Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Габсбургі