Зо́рная сістэ́ма — сукупнасць нябесных цел, з якіх хоць адно з’яўляецца зоркай, такая, што рух нябесных целаў у такой сукупнасці адбываецца ў пэўнай абмежаванай прасторы, прадвызначанай гравітацыйнымі патэнцыяламі складнікаў, а поўная (патэнцыяльная і кінетычная) энергія ў такой сукупнасці адмоўнаяЛіпуноў, С.7—32..

Планеты і іншыя не-зоркавыя аб’екты, якія абарачаюцца вакол зоркі, складаюць планетную сістэму гэтай зоркіАстраномія, С.78,79..

У шырокім сэнсе зорнымі сістэмамі з’яўляюцца вялікія колькасці зорак, з’яднаныя ў зорныя скопішчы і галактыкі.

Прыклады зорных сістэм: Сонечная сістэма, сістэма Глізэ 581, падвойныя зоркі.

Літаратура Липунов В. М. В мире двойных звёзд. — М.: Наука. Гл. ред. физ.-мат. лит., 1986. — 208 с. Астрономия. — М. : Просвещение, 1983. — 384 с., ил.

Крыніцы

Катэгорыя:Зорная астраномія * Катэгорыя:Сістэмы