Пражскі маніфест, эсперанта ( па эсп. - Manifesto de Prago гэта дэкларацыя руха за міжнародную мову эсперанта, прадстаўленая падчас LXXXI Сусветнага Кангрэса эсперанцістаў у 1996 годзе у Празе.

Уводзіны У пачатку Пражскага маніфестападпісаўшыя яго: звяртаюцца да ўсіх урадаў, міжнародных арганізацый, усіх людзей добрай волі; абвяшчаюць аб сааёй рашымасці і далей дзейнічаць у адпаведнасці з выкладенымі ніжэй мэтамі; прапануюць кожнай араганізацыі і кожнаму чалавеку далучыцца да сваёй дзейнасці.

Далей яны ўказваюць на не страчаную больш за стагоддзе існавання мовы актуальнасць і значэнне эсперанта для сучаснага грамадства

Склад маніфеста Маніфест утрымлівае семь прынцыпаў руха эсперантыстаў, якія лічацца «асновапалагаючымі для справядлівага і эфектыўнага наладжвання міжнародных моўных зносін». Яны спрыяюць вырашэнню сучасных моўных праблем, звяртаючы асблівую ўвагу на моўную дэмакратыю і захаванне моўнай разнастайнасці.

+Пражскі маніфест 1996 года Моўная праблема Вырашэнне яе пры дапамозе эсперанта 1. Дэмакратычнасць Сістэма зносін, якая даепастаянныя прывілегіі адным, але патрабуе ад іншых гады намаганняў для набыцця меньшых магчымасцяў, недэмакратычна ў сваёй аснове. Эсперанта значна пераўзыходзіць усіх сваіх канкурэнтаў у сферы раўнапраўных міжнародных моўных зносін. 2. Наднацыянальная адукацыя Кожная нацыянальная мова прывязаная да пэўнай культуры і народу (народам). Вывучэнне эсперанта дае веды аб свеце без межаў, у якім кожная краіна ўяўляецца родным домам. 3. Педагагічная эфектыўнасць Толькі невялікі працэнт з вывучаючых замежную мову авалодвае ёй. Поўнае авалодванне эсперанта магчыма нават пры самастойным вывучэнні. 4. Шматмоўе Грамадства эсперантыстаў з'яўляецца адным з нешматлікіх сусветных грамадставў, усе члены якога без выключэння двухмоўны ці шматмоўны. 5. Моўныя правы Нераўнапраўнае распаўсюджванне ўлады паміж мовамі - крыніца пастаяннага моўнага ціску і непасрэлнагамоўнага прыгнёту для большасці насельніцтва планеты. У асяроддзі эсперантыстаў, дзякуючы ўзаемнаму імкненню да кампрамісу, ствараецца прэцэдэнт для развіцця і вывучэння альтэрнатыўных спосабаў пераадолення моўнай няроўнасці і вырашэння моўных канфліктаў. 6. Разнамоўе Урады розных краін схільны разглядаць разнамоўе як перашкоду зносінам і развіццю. Для грамадства эсперантыстаў разнамоўе з'яўляецаа пастаяннай і неад'емнай крыніцай багацця. 7. Асвабаджэнне чалавека Кожная з моў вызваляе і знявольвае ваіх носьбітаў, даючы ім магчымасць мець зносіны паміж сабой і шкодзячы зносінам з іншамоўнымі. Эсперанта з'яўляецца праектам, які дазваляе кожнаму прыняць асабісты ўдзел у чалавечым грамадстве, заховаючы моцныя сувязі са сваімі культурнымі і моўнымі каранямі, але не абмяжоўваючыся імі.

Гл. таксама Педагагічная каштоўнасць эсперанта

Спасылкі Пражскі маніфест на сайце сусветнай асацыяцыі эсперанта Пражскі маніфест

Катэгорыя:Гісторыя эсперанта Катэгорыя:Маніфесты Катэгорыя:1996 год у Празе