Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця — прэмія, заснаваная 28 снежня 2011 года, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе (адносна часу прысуджэння прэміі), на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай.
Афіцыйная назва да 2021 года — Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. Напісанне прозвішча ў назве прэміі было зменена, бо, на думку арганізатараў, новы варыянт больш адпавядае беларускай моўнай традыцыі.
Першая прэмія (2012) Намінаванне праходзіла ў тры этапы. У склад журы прэміі ўваходзілі прадстаўнікі з Беларусі і Польшчы: беларускі бок прадстаўлялі Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч; польскі — Пётр Казакевіч, Адам Паморскі і Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 12 студзеня 2012 года журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 года. 7 лютага 2012 года на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канферэнцыя, на якой быў абвешчаны шорт-ліст прэміі.
Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы адбылося 3 сакавіка 2012 у Палацы мастацтваў, у Міжнародны дзень пісьменніка. Найбольш цікавыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі прачытаныя акцёрамі. Пераможцам быў прызнаны Павел Касцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». Другое месца — у Альгерда Бахарэвіча, «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча», трэцяе — у Андрэя Федарэнкі, «Мяжа». Пераможца атрымаў сертыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка і пуцёўку на востраў Готланд (Швецыя). Узнагарода за другое месца прадугледжвала месячны побыт ва Вроцлаве і выданне кнігі ў Польшчы, у некамерцыйным выдавецтве «Калегіўм Еўропы Ўсходняй». «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменнік атрымаў запрашэнне ў польскі «горад сустрэч» — Вроцлаў.
Лонг-ліст і вынікі Аўтар Назва ВынікПавел Касцюкевіч«Зборная РБ па негалоўных відах спорту»1 месцаАльгерд Бахарэвіч«Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча»2 месцаАндрэй Федарэнка«Мяжа»3 месцаУладзіслаў Ахроменка«Тэорыя змовы»шорт-лістАртур Клінаў«Шалом: ваенны раман»шорт-лістАляксандр Лукашук«След матылька. Освальд у Менску»шорт-лістЛявон Вольскі«Міларусь»Віктар Карамазаў«Мастак і парабкі»Ян Максімюк«Словы ў голым полі»Віктар Марціновіч«Сцюдзёны вырай»Ала Сямёнава«У святой краіне выгнання»Макс Шчур«Ліст, знойдзены на папялішчы»
Цікавыя факты Букмекеры мінскіх літаратурных салонаў прымалі найбольшыя стаўкі на Лукашукоў «След матылька» і клінаўскі «Шалом», але ў выніку гэтыя кнігі нават не трапілі ў тройку пераможцаў. Павел Касцюкевіч заявіў аб намеры перадаць частку прэміі сям’і віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі, асуджанага нядаўна на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі. На ўтрыманні ў Каваленкі знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей.
Другая прэмія (2013) У кастрычніку 2012 года абвешчана аб правядзенні другой прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У лістападзе 2012 года стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Павел Касцюкевіч — як мінулагодні лаўрэат прэміі, крытык Ганна Кісліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 11 студзеня 2013 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый). 11 лютага 2013 года быў абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбылося 1 сакавіка 2013 года, у Міжнародны дзень пісьменніка ў канферэнц-залі Princess гатэля Crowne Plaza ў Мінску.
Лонг-ліст і вынікі Аўтар Назва ВынікУладзімір Някляеў«Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»1 месцаАльгерд Бахарэвіч«Гамбургскі рахунак Бахарэвіча»2 месцаАдам Глобус«Сказы»3 месцаСяргей Балахонаў«Зямля пад крыламі Фенікса»шорт-лістЛюдміла Рублеўская«Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»шорт-лістЮрый Станкевіч«Шал»шорт-лістАлена Брава«Рай даўно перанаселены»Паліна Качаткова«Матылі»Андрэй Пакроўскі«Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»Алесь Пашкевіч«Сімъ ПобѢдиши»Уладзімір Сцяпан«Адна капейка»Андрэй Федарэнка«Ланцуг»
Трэцяя прэмія (2014) У студзені 2014 года абвешчана аб правядзенні трэцяй прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У тым жа месяцы стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, літаратураназнаўца Ціхан Чарнякевіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 27 лютага 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый). 16 мая 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (6 пазіцый). 2 чэрвеня 2014 года былі абвешчаныя пераможцы.
Лонг-ліст і вынікі Аўтар Назва ВынікІгар Бабкоў«Хвілінка»1 месцаАртур Клінаў«Шклатара»2 месцаВінцэсь Мудроў«Багун»3 месцаАлена Брава«Дараванне. Прощение. Vergebung»шорт-лістСяргей Вераціла«Разбітае сэрца Вітаўта»шорт-лістЛюдміла Рублеўская«Ночы на Плябанскіх млынах»шорт-лістУладзіслаў Ахроменка«Музы і свінні»Адам Глобус«Казкі пра дарослых»Сяргей Дубавец«Errata»Аляксандр Лукашук«Зкімбы-зымбы»Кацярына Ааро«Сарочае радыё»Наталка Харытанюк«Смерць лесбіянкі»
Чацвёртая прэмія (2015)
22 кастрычніка 2014 года быў абвешчаны склад журы чацвёртай прэміі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. 30 сакавіка 2015 года з’явіўся доўгі спіс прэміі.
Лонг-ліст і вынікі Аўтар Назва ВынікВіктар Казько«Час збіраць косці»1 месцаТаццяна Барысік«Жанчына і леапард»2 месцаАльгерд Бахарэвіч«Дзеці Аліндаркі»3 месцаАнтон Францішак Брыль«Ян Ялмужна»шорт-лістАндрэй Гуцаў«Кніга зданяў»шорт-лістСяргей Дубавец«Сіні карабель у блакітным моры плыве»шорт-лістСяргей Абламейка«Настальгія»Віталь Воранаў«Шэптам»Віктар Марціновіч«Мова»Пістончык«Дэгенератыўны слоўнік»Людміла Рублеўская«Авантуры студыёзуса Вырвіча»Юры Станкевіч«Брамнік заўжды самотны»
Пятая прэмія (2016) 18 лістапада 2015 быў абвешчаны пяты сезон прэміі. У журы ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута.
Лонг-ліст і вынікі 6 чэрвеня 2016 быў абвешчаны лонг-ліст з 13 пазіцый. 31 жніўня 2016 быў абвешчаны шорт-ліст, 12 кастрычніка — тройка пераможцаў.
Аўтар Назва ВынікМакс Шчур«Завяршыць гештальт»1 месцаАльгерд Бахарэвіч«Белая муха, забойца мужчын»2 месцаАндрэй Адамовіч«Таўсьціла і лешч»3 месцаВалянцін Акудовіч«Прачнуцца ранкам у сваёй краіне»шорт-лістАлесь Пашкевіч«Рух»шорт-лістТаня Скарынкіна«Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі»шорт-лістСяргей Балахонаў«Інфанта і аднарог»Аляксандр I. Бацкель«Яблыневы маёнтак»Адам Глобус«Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы»Зміцер Дзядзенка«Гісторыі ў прыцемках»Марыя Роўда«Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі»Рома Свечнікаў«Рома едзе. Кніга 2»Кірыл Стаселька«Дзіцячы маніфест»
Шостая прэмія (2017) 18 красавіка 2017 быў абвешчаны шосты сезон прэміі. У журы ўвайшлі Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч і Ціхан Чарнякевіч.
Лонг-ліст і вынікі 14 жніўня 2017 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый, 20 верасня — шорт-ліст з сямі пазіцый, а 31 кастрычніка — тройка пераможцаў.
Аўтар Назва ВынікЗміцер Бартосік«Быў у пана верабейка гаварушчы»1 месцаЛюдміла Рублеўская«Дагератып»2 месцаАдам Глобус«Зваротная перспектыва»3 месцаВалер Гапееў«Ноч цмока»шорт-лістАндрусь Горват«Радзіва „Прудок“. Дзённік»шорт-лістСяргей Календа«Падарожжа на край ложка»шорт-лістАляксей Талстоў«Апоўначы на сіялімскім мосце»шорт-лістСяргей Астравец«Саргасава мора»Андрэй Дзічэнка«Сонечны чалавек»Зінаіда Дудзюк«Лаза»Паліна Качаткова«Гняздо-2»Уладзімір Садоўскі«1813»
Сёмая прэмія (2018) 5 мая 2018 быў абвешчаны склад журы сёмага сезона: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская і Ціхан Чарнякевіч.
Лонг-ліст і вынікі 23 жніўня 2018 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый, 4 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый, 11 кастрычніка — пераможцы.
Аўтар Назва ВынікУладзімір Арлоў«Танцы над горадам»1 месцаАльгерд Бахарэвіч«Сабакі Эўропы»2 месцаВінцэсь Мудроў«Забойца анёла»3 месцаАдам Глобус«Сям’я»шорт-лістПавел Севярынец«Беларусалім»шорт-лістАнка Упала«На заснежаны востраў»шорт-лістВалер Гапееў«Мая мілая ведзьма»Міхась Зізюк«Планктон»Зараслава Камінская«Русалкі клічуць»Ганна Кандрацюк«Па Прыпяці па Нобель»Ганна Севярынец«Дзень Святога Патрыка»Ксенія Шталенкова«Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах»
Восьмая прэмія (2019) 5 чэрвеня 2019 быў абвешчаны склад журы восьмага сезона: Пятро Васючэнка, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Анжэла Мельнікава, Жана Капуста, Алесь Пашкевіч і Ганна Севярынец. Адмовіліся ад удзелу ў прэміі Андрусь Горват і Альгерд Бахарэвіч.
Лонг-ліст і вынікі 27 жніўня 2019 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый, 2 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый. Была ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч».
Аўтар Назва ВынікІлля Сін«Libido»1 месцаМіхал Андрасюк«Поўня»2 месцаАлена Брава«Садомская яблыня»3 месцаЮлія Шарова«Вяртанне Ліліт»шорт-лістСяргей Шупа«Падарожжа ў БНР»шорт-лістСяргей Календа«Часам панкі паміраюць»Выбар АлексіевічВалер Гапееў«Пазл»Сяргей Дубавец«Д’ябал запрэжаны ў плуг»Віктар Марціновіч«Ноч»Вінцэсь Мудроў«Помнік літары Ў»Людміла Рублеўская«Пантофля Мнемазіны»Андрэй Федарэнка«Сузіральнік»
Дзявятая прэмія (2020)
Цырымонія ўручэння прайшла 15 кастрычніка 2020 года. Галоўны прыз атрымаў Сяргей Дубавец за нон-фікшн «Тантамарэскі». Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар «Песні пра Цімура». Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу «Калядны стол».
Лонг-ліст і вынікі
Аўтар Назва ВынікСяргей Дубавец«Тантамарэскі»1 месцаАндрэй Адамовіч«Песня пра Цімура»2 месцаЗараслава Камінская«Калядны стол»3 месцаВольга Гапеева«Кэмэл-Трэвэл»шорт-лістАдам Глобус«Рысы»шорт-лістГанна Севярынец«Гасцініца „Бельгія“»шорт-лістСяргей Календа«Балтыйскія шкарпэткі»Валер Каліноўскі«Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну»Давід Лісоўскі«Кніга»Вера Лойка«Апошні першы снег»Вінцэсь Мудроў«Восень у Вільні»Людміла Рублеўская«Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара»
Дзясятая прэмія (2021) У складзе журы прэміі працавалі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.
Лонг-ліст і вынікі