Карл III Малы (; , Дураца — ) — кароль Неапаля з Анжуйскай дынастыі.

Біяграфія Праўнук караля Неапаля Карла II.

Спачатку ўдала змагаўся з Джаваннай I, затым, пасля яе забойства ў 1382 годзе — меней удала з яе прыёмным сынам Людовікам Анжуйскім. Пасля яго смерці ў 1384 годзе Карл уступіў у зваду з Папам Рымскім Урбанам VI, хоць ім жа быў закліканы (1380 год) і каранаваны ў Рыме (1381 год).

Карл прыняў венгерскі трон у 1385 годзе па запрашэнні праціўнікаў удавы Людовіка I Вялікага, але неўзабаве (1386 год) быў забіты змоўшчыкамі. Яго прыхільнікі рассеяліся або былі перабіты.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства Катэгорыя:Анжу-Сіцылійскі дом Катэгорыя:Забітыя манархі