Сіні́цкае По́ле. Сустракаецца таксама варыянт Сіньпо́лле, Сінпо́лле (, ) — вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавета.

Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Буйнавічаў, за 34 км на ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 202 км ад Гомеля, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сінпольскае».

Гісторыя Згадваецца ў царкоўных дакументах 1879 года як вёска Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета.

3 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Сініцкапольскага сельсавета.

У ліпені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 20 жыхароў, а за ўвесь час акупацыі яны загубілі 30 жыхароў.

Насельніцтва 1909 год — 37 двароў, 279 жыхароў. 1917 год — 56 двароў, 329 жыхароў. 1923 год — 420 жыхароў. 1940 год — 115 двароў, 387 жыхароў. 1998 год — 137 двароў, 384 жыхары. 2001 год — 135 двароў, 407 жыхароў.

Інфраструктура Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, філіял ашчаднага банка «Беларусбанк», крама.

Вядомыя выхадцы Радзіма Героя Савецкага Саюза М. П. Сыдзько.

Літаратура

Спасылкі

Сініцкае Поле

Катэгорыя:Буйнавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна