thumb|Гістарычная карта ўладанняў Вюртэмберга (межы пазначаны блакітным колерам). Вю́ртэмберг () — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Германіі, частка рэгіёна Швабія, цэнтральным горадам якой на працягу працяглага перыяду быў Штутгарт. У мінулым герцагства, затым каралеўства; з ліквідацыяй манархіі стаў свабоднай народнай дзяржавай у складзе Веймарскай рэспублікі, якая была скасавана пасля Другой сусветнай вайны. З 1952 года — у складзе федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
Гісторыя
Пачатковы перыяд
Уладарны дом Вюртэмбергаў упершыню з’явіўся на гістарычнай арэне ў XI стагоддзі. Першым вядомым прадстаўніком дому быў Конрад I. У XII стагоддзі Вюртэмбергі атрымліваюць тытул графаў.
Перыяд герцагства (1495—1806)
У 1495 годзе Вюртэмберг атрымлівае статус герцагства.
Перыяд каралеўства (1806—1918)
У 1806 годзе Вюртэмберг увайшоў у склад Рэйнскага Саюза і атрымаў ад Напалеона I Банапарта статус каралеўства.
З 1806 да 1918 года Вюртэмбергам кіравалі чатыры караля:
Фрыдрых I Вільгельм I Карл I Вільгельм II
Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года апошні вюртэмбергскі кароль Вільгельм II адрокся ад прастола.
Свабодная народная дзяржава (1918—1933)
Літаратура
Das Königreich Württemberg, eine Beschreibung nach Kreisen, Oberämtern und Gemeinden (Stuttgart, 1904) Statistisches Handbuch für das Königreich Württemberg (Stuttgart, 1885 fol.) Das Königreich Württemberg, eine Beschreibung von Land, Volk und Staat (1893) Jahresberichte der Handels- und Gewerbekammern in Württemberg Lang, Die Entwicklung der Bevölkerung Württembergs im Laufe des 19ten Jahrhunderts (Tübingen, 1903) Engel and Schulze, Geognostischer Wegweiser durch Württemberg (Stuttgart, 1908) Staatsrecht des Königreichs Württemberg (Tübingen, 1908) F. Bitzer, Regierung und Stände in Württemberg (Stuttgart, 1882).
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Бадэн-Вюртэмберга