Паўднё́вая Аме́рыка — мацярык пераважна ў Паўднёвым і цалкам у Заходнім паўшар’і, разам з Паўночнай Амерыкай утварае частку свету Амерыка. Плошча — каля 17,8 млн км². Працягласць з поўначы на поўдзень — каля 7150 км, з усходу на захад — да 5150 км.
На поўначы Панамскім перашыйкам Паўднёвая Амерыка злучана з Паўночнай Амерыкай. На поўначы яна абмываецца Карыбскім морам, на ўсходзе — Атлантычным акіянам, на захадзе — Ціхім акіянам. Берагі пераважна слаба расчлянёныя, на паўднёвым захадзе значна парэзаны фіёрдамі. На захадзе ў сушу ўдаецца Гуаякільскі заліў, на поўначы — Венесуэльскі заліў і возер Маракайба, на паўднёвым усходзе знаходзіцца заліў Ла-Плата. Да Паўднёвай Амерыкі адносяцца архіпелагі Вогненная Зямля і Чылійскі архіпелаг, астравы Галапагас, Фалклендскія (Мальвінскія) астравы.
Паходжанне назвы Назву «Амерыка» ўпершыню змясціў на карце ў 1507 годзе нямецкі картограф Марцін Вальдзэемюлер, утварыўшы яе ад лацінскай формы імя Амерыга Веспучы. Падчас плаванняў да берагоў Паўднёвай Амерыкі Веспучы прыйшоў да высновы, што адкрытыя Хрыстафорам Калумбам землі з’яўляюцца не часткай Азіі (Індыі), а невядомай еўрапейцам сушай — Новым Светам.Зыль А. А. і інш. Геаграфія матэрыкоў і краін : вучэбны дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — 2-е выд., перапрац. — Мінск : Народная асвета, 2014. — С. 164.
Гісторыя
Гісторыю мацерыка можна ўмоўна падзяліць на тры этапы. Першы — перыяд развіцця дакалумбавых культур і дзяржаў, найбольшай з якіх у Андах у XV — пачатку XVI стагоддзя была дзяржава інкаў. Другі — эпоха еўрапейскай заваёвы (канкісты) і каланіялізму з канца XV — пачатку XVI стагоддзя да пачатку XIX стагоддзя, калі большая частка мацерыка знаходзілася пад уладай Іспаніі і Партугаліі. Трэці этап — перыяд незалежных дзяржаў, які для большасці былых іспанскіх калоній пачаўся ў першай чвэрці XIX стагоддзя.
Гісторыя краін Гвіянскага ўзбярэжжа мае істотныя асаблівасці. Гаяна, Сурынам і Французская Гвіяна гістарычна развіваліся пераважна як уладанні Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Францыі і таму культурна і моўна адрозніваюцца ад большасці іспана- і партугаламоўных краін мацерыка.
Дакалумбавы перыяд Пытанне пра час і шляхі першапачатковага засялення Паўднёвай Амерыкі застаецца прадметам навуковых даследаванняў. Генетычныя даныя сведчаць, продкі карэнных народаў Амерыкі паходзілі з Паўночна-Усходняй Азіі і трапілі ў Амерыку праз Берынгію, пасля чаго іхныя нашчадкі распаўсюдзіліся па Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.Skoglund P., Reich D. A genomic view of the peopling of the Americas // Current Opinion in Genetics & Development. — 2016. — Vol. 41. — P. 27—35. — DOI: 10.1016/j.gde.2016.06.016.
У Паўднёвай Амерыцы склалася некалькі раёнаў ранняга земляробства. У Андах былі культываваны, у прыватнасці, бульба і шэраг іншых клубняплодаў, а ў трапічнай Паўднёвай Амерыцы — маніёк.Iriarte J. et al. The origins of Amazonian landscapes: Plant cultivation, domestication and the spread of food production in tropical South America // Quaternary Science Reviews. — 2020. — Vol. 248. — Art. 106582. — DOI: 10.1016/j.quascirev.2020.106582.
Адкрыццё Паўднёвай Амерыкі Імкнучыся адкрыць марскі шлях у Індыю, Хрыстафор Калумб у 1492 годзе перасек Атлантычны акіян і дасягнуў астравоў Карыбскага мора. За першай экспедыцыяй рушылі другая і трэцяя. Падчас трэцяга падарожжа ў 1498 годзе Калумб адкрыў востраў Трынідад і дасягнуў узбярэжжа Паўднёвай Амерыкі каля вусця Арынока. Вялікая колькасць прэснай вады ў моры каля ўзбярэжжа сведчыла пра наяўнасць магутнай ракі, якая сцякала з вялікай сушы.Зыль А. А. і інш. Геаграфія матэрыкоў і краін. — Мінск : Народная асвета, 2014. — С. 164.
Каланіяльны перыяд У XVI стагоддзі пачаліся заваяванне і каланізацыя Паўднёвай Амерыкі еўрапейскімі дзяржавамі. Большая частка мацерыка апынулася пад уладай Іспаніі, а Бразілія — Партугаліі. Еўрапейскае заваяванне перарвала самастойнае развіццё многіх карэнных народаў. Гаспадарка калоній была падпарадкавана інтарэсам метраполій; важную ролю адыгрывалі здабыча каштоўных металаў і плантацыйная гаспадарка. Для працы ў калоніях у Паўднёвую Амерыку прымусова завозілі рабоў з Афрыкі.Кошалеў У. С., Кошалева Н. У. Сусветная гісторыя Новага часу, XVI—XVIII стст. : вучэбны дапаможнік для 7-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / пад рэд. У. С. Кошалева; пер. на беларускую мову В. Р. Ермаковіч. — 2-е выд., перагледж. і дап. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2024. — С. 132—139. — ISBN 978-985-553-807-4.
У каланіяльны перыяд сфарміраваліся многія рысы сучасных паўднёваамерыканскіх грамадстваў і культур, у якіх спалучыліся еўрапейскія, індзейскія і афрыканскія элементы.
Незалежнасць і далейшае развіццё На мяжы XVIII—XIX стагоддзяў у іспанскіх калоніях узмацніўся рух за незалежнасць. Вайна за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы працягвалася ў 1810—1826 гадах; значную ролю ў ёй адыграў Сімон Балівар. У выніку на месцы іспанскіх уладанняў узніклі незалежныя дзяржавы.Кошалеў У. С., Кошалева Н. У., Байдакова Н. В. Сусветная гісторыя Новага часу, XIX — пачатак XX ст. : вучэбны дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / пад рэд. У. С. Кошалева; пер. на беларускую мову В. Р. Ермаковіч, В. М. Іванова, Н. Г. Шчарбаковай. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2018. — С. 91—94. — ISBN 978-985-553-531-8. У 1822 годзе ад Партугаліі аддзялілася Бразілія, якая стала незалежнай імперыяй.Кошалеў У. С., Кошалева Н. У., Байдакова Н. В. Сусветная гісторыя Новага часу, XIX — пачатак XX ст. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2018. — С. 112—114. — ISBN 978-985-553-531-8.
У XIX—XX стагоддзях палітычнае развіццё многіх дзяржаў мацерыка суправаджалася грамадзянскімі войнамі, рэвалюцыямі, ваеннымі пераваротамі і перыядамі аўтарытарнага кіравання. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў у краінах рэгіёна адбыліся дэмакратычныя пераўтварэнні, і большасць ваенных рэжымаў сышла з палітычнай сцэны.Кошалеў У. С., Краснова М. А., Кошалева Н. У. Сусветная гісторыя Навейшага часу, 1918 — пачатак XXI ст. : вучэбны дапаможнік для 9-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / пад рэд. У. С. Кошалева. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2019. — С. 205—208. — ISBN 978-985-553-592-9. Геаграфічныя даследаванні
Падчас кругасветнай экспедыцыі Фернана Магелана ў 1519—1522 гадах было даследавана паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі і адкрыты Магеланаў праліў, які аддзяляе мацерыковую частку ад Вогненнай Зямлі.Зыль А. А. і інш. Геаграфія матэрыкоў і краін : вучэбны дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — 2-е выд., перапрац. — Мінск : Народная асвета, 2014. — С. 164—165.
Пад канец снежня 1541 года флатылія Франсіска Арэльяны, якая складалася з брыганціны і чатырох каноэ, пачала спуск да акіяна па рацэ Напа. Больш чым праз месяц плавання экспедыцыя выйшла ў Амазонку. Па дарозе на ўсход іспанцы сустракалі індзейскія паселішчы і бачылі шматлікія прытокі. Вялікі левы прыток, воды якога мелі цёмны колер, яны назвалі Рыу-Негру — «чорная рака». У жніўні 1542 года экспедыцыя дасягнула вусця Амазонкі.
У вывучэнні прыроды мацерыка вялікая роля належыць нямецкаму прыродазнаўцу і географу Аляксандру Гумбальту, які падарожнічаў па трапічных абласцях Амерыкі ў 1799—1804 гадах. Ён даследаваў басейн Арынока, вывучаў вышынную пояснасць Андаў, сабраў вялікія калекцыі раслін і абагульніў значны матэрыял пра прыроду Паўднёвай Амерыкі.
Глыбейшае вывучэнне асобных тэрыторый мацерыка пачалося ў XIX стагоддзі. У 1821—1828 гадах экспедыцыя пад кіраўніцтвам Рыгора Лангсдорфа даследавала ўнутраныя раёны Бразіліі. Каштоўныя звесткі пра прыроду Амазонскай нізіны сабраў англійскі натураліст Генры Бейтс, які даследаваў Амазонію ў 1848—1859 гадах.
У XIX стагоддзі Паўднёвую Амерыку працяглы час даследавалі таксама ўраджэнцы сучаснай Беларусі Ігнат Дамейка і Канстанцін Ельскі. Дамейка вывучаў геалогію і мінеральныя рэсурсы Чылі, здзейсніў шэраг навуковых падарожжаў па краіне.
Рэльеф Сярэдняя вышыня Паўднёвай Амерыкі над узроўнем мора — каля 580 м. У рэльефе мацерыка выразна вылучаюцца горны захад і пераважна раўнінны ўсход.
На захадзе размешчана горная сістэма Андаў з найвышэйшай вяршыняй мацерыка — Аканкагуа (6960 м). Анды складаюцца з шматлікіх горных хрыбтоў і ланцугоў, паміж якімі размешчаны высокія пласкагор’і і міжгорныя ўпадзіны.
На ўсходзе знаходзяцца Бразільскае і Гвіянскае пласкагор’і. Паміж Андамі і пласкагор’ямі раскінуліся шырокія раўніны і нізіны — Амазонская нізіна, Арынокская нізіна, раўніны Гран-Чака і Лаплацкая нізіна. Іх паверхня пераважна раўнінная, рачныя даліны ўрэзаны слаба. На поўдні мацерыка размешчана Патагонскае плато.
Геалагічная будова
У геалагічнай будове Паўднёвай Амерыкі выразна адрозніваюцца дзве часткі: старажытная Паўднёва-Амерыканская платформа на ўсходзе і складкаваты пояс Андаў на захадзе.Зыль А. А., Лопух П. С. і інш. Геаграфія мацерыкоў і краін : вучэбны дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / пад рэд. П. С. Лопуха. — 2-е выд., перапрац. — Мінск : Народная асвета, 2014. — С. 165—168. — Электронная версія. Большая частка мацерыка ўваходзіць у склад Паўднёва-Амерыканскай літасфернай пліты.
На захадзе акіянічная пліта Наска пагружаецца пад Паўднёва-Амерыканскую пліту. З гэтым працэсам звязаны фарміраванне і сучаснае падняцце Андаў, а таксама высокая сейсмічнасць і актыўны вулканізм.
На ўсходзе старажытны крышталічны фундамент платформы месцамі выходзіць на паверхню ў шчытах, якім у рэльефе адпавядаюць Гвіянскае і Бразільскае пласкагор’і. За межамі шчытоў фундамент перакрыты тоўшчамі асадкавых парод. Буйным прагінам платформы адпавядаюць Амазонская, Арынокская і Лаплацкая нізіны, а таксама раўніны Гран-Чака. — Электронная версія. На поўдні вылучаецца Патагонская платформа.
Распад заходняй часткі Гандваны і аддзяленне Паўднёвай Амерыкі ад Афрыкі пачаліся ў раннім мелавым перыядзе і прывялі да адкрыцця паўднёвай часткі Атлантычнага акіяна.
Пасля аддзялення ад Афрыкі Паўднёвая Амерыка на працягу значнай часткі кайназою заставалася ізаляванай ад іншых мацерыкоў, што спрыяла развіццю своеасаблівай фаўны. У пліяцэне фарміраванне Панамскага перашыйка стварыла сухапутную сувязь з Паўночнай Амерыкай і зрабіла магчымым маштабны абмен наземнай фаўнай паміж двума мацерыкамі.
Клімат
Мацерык размешчаны ў экватарыяльным, субэкватарыяльным, трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматычных паясах. Большая частка Паўднёвай Амерыкі атрымлівае вялікую колькасць сонечнага цяпла. Значную частку вільгаці прыносяць з Атлантычнага акіяна пасаты. Анды служаць кліматычным бар’ерам і істотна абмяжоўваюць пранікненне паветраных мас з Ціхага акіяна ва ўнутраныя раёны мацерыка.Зыль А. А. [і інш.] Геаграфія мацерыкоў і краін : вучэбны дапаможнік для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / пад рэд. П. С. Лопуха ; пер. з рускай мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск : Народная асвета, 2014. — С. 168—171. — ISBN 978-985-03-2206-7. — Электронная версія.
На захадзе Амазонскай нізіны клімат вільготны экватарыяльны, гарачы, без сухога перыяду, на ўсходзе Амазонскай нізіны — субэкватарыяльны, на поўдні мацерыка — субтрапічны і ўмераны. У паўночнай раўніннай частцы тэмпература паветра ўвесь год каля 20—28 °C. Ападкаў 2000—3000 мм за год у басейнах рэк Арынока і Амазонка. У студзені на Бразільскім пласкагор’і 20—28 °C, у ліпені 12—25 °C, на Лаплацкай нізіне адпаведна 20—24 і 8—16 °C, у Патагоніі 12—23 і каля 3 °C. — Электронная версія.