Рыджэнтс-парк (, літаральна «парк рэгента») — адзін з галоўных каралеўскіх паркаў Лондана, які раскінуўся на плошчы ў 188 га на мяжы паміж Вэстмінстэрам (на поўдзень) і Кэмдэнам (на поўнач).

Гісторыя Даўней адносіўся да паляўнічых угоддзяў Генрыха VIII. З уваходжаннем тэрыторыі ў межы горада ў 1810-я і 1820-я гады быў разбіты і засаджаны па праекце Джона Нэша як месца забаў сямейства прынца-рэгента (будучага Георга IV). З 1838 года адкрыты для ўсіх жадаючых. З 1836 па 1861 гады на тэрыторыі парку дзейнічала .

Апісанне Рыджэнтс-парк з’яўляецца папулярным месцам адпачынку жыхароў і гасцей Лондана. У парку можна арандаваць палі для футбола і рэгбі і тэнісныя корты. У азёрах жыве шмат вадаплаўных птушак. Улетку працуе пракат лодак. У цэнтры Рыджэнтс-парку разбіты ружоўнік.

Сярод асноўных славутасцяў — Лонданскі заапарк (у паўночна-ўсходняй частцы парку), прыватная рэзідэнцыя пасла ЗША, і розныя будынкі Лонданскага ўніверсітэта.

Літаратура Weinreb, B. and Hibbert, C. (ed.) The London Encyclopedia. Macmillan, 1995. ISBN 0-333-57688-8 Wheatley, Henry Benjamin and Cunningham, Peter. London, Past and Present: Its History, Associations, and Traditions, Vol. III.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Паркі Лондана