right|thumb|карта возера

Цю́рыхскае во́зера (, ) — возера ў Швейцарыі, знаходзіцца на вышыні 409 метраў над узроўнем мора паміж кантонамі Санкт-Гален, Швіц і Цюрых; плошча 88 км², найбольшая даўжыня 40 км, шырыня ад 1 да 4 км, мае серпападобную форму; на ўсходнім канцы прымае ў сябе раку Лінт, якая цячэ з Гларнскіх Альпаў, з возера выцякае рака Лімат.

Каса ля Гурдэна, якая злучаецца чыгуначнай дамбай з мысам у Раперсвіль, дзеліць возера на дзве няроўныя часткі: меншую — Верхняе возера (Obersee), паміж кантонамі Швіц і Санкт-Гален, і большую частку — Ніжняе возера (Untersee), якая ляжыць у межах кантона Цюрых. Ніжняе — галоўная частка Цюрыхскага возера — адрозніваецца большай глыбінёй (143 м), чым Верхняе, неглыбокае і парослае чаротам.

Па абодвух берагах праходзіць чыгунка. На возеры два вострава: Уфенау і Люцэлау. У 1854 годзе на Цюрыхскім возеры пры Мейлене адкрыты былі першыя ў Швейцарыі палевыя пабудовы.

Суднаходства Рэгулярныя пасажырскія перавозкі па возеры ажыццяўляе параходства 'Zürichsee Schifffahrtsgesellschaft. Флот гэтага параходства складаецца з сямнаццаці суднаў, сярод якіх — два старадаўнія колавыя параходы: Stadt Zürich (1909 года пабудовы) і Stadt Rapperswil (1914 года пабудовы).

Таксама на возеры адкрыта аўтамабільная паромная пераправа, паміж Хоргенам і Майленам. Аператар пераправы — кампанія Zürichsee-Fähre Horgen-Meilen AG. На пераправе выкарыстоўваецца пяць паромаў, якія ходзяць з інтэрвалам у 10 хвілін.

Спасылкі

Афіцыйны сайт параходства Zürichsee Schifffahrtsgesellschaft Афіцыйны сайт паромнай пераправы ürichsee-Fähre Horgen-Meilen AG

Катэгорыя:Азёры Швейцарыі Катэгорыя:Санкт-Гален (кантон) Катэгорыя:Цюрых (кантон) Катэгорыя:Швіц (кантон)