Амерыканскі варыянт англійскай мовы (American English) - гэта адзін з дыялектаў англійскай, які распаўсюджан пераважна ў ЗША. Фактычна з'яўляецца альтэрнатыўнай нормай літаратурнай англійскай мовы падобна як тарашкевіца ў Беларусі, бо на амерыканскім дыялекце англійскай выдаецца літаратура, афіцыйныя дакументы, ідзе трансляцыя радые- і тэлеканалаў. Навучэнне англійскай мове ў Беларусі звычайна вядзецца з апорай на брытанскі варыянт (у навучальных установах з лінгвістычным ухілам могуць разглядацца адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў). Але амерыканская англійская з'яўляецца стандартам у шоу-бізнесе, калі, напрыклад, беларускія (і ня толькі) музычныя гурты спяваюць на англійскай. На сучасным этапе сціраецца мяжа паміж брытанскім і амерыканскім варыянтамі па прычыне распаўсюджаннасці апошняга ў тым ліку і ў Вялікабрытаніі.

Граматычныя асаблівасці амерыканскага дыялекту

Нярэдка замест перфектнай (завершанай) формы цяперашняга часу (Present Perfect) выкарыстоўваецца простая форма прошлага часу (Past Simple): He just finished reading замест He just finished reading (Ен толькі што скончыў чытаць). Такім жа чынам амерыканцы пазбягаюць карыстацца і завершанай формай прошлага часу: After I went out I phoned him замест After I had gone out I phoned him (Пасля таго як я выйшаў, я патэлефанаваў яму).

Існуюць і амерыканскія варыянты 3-й формы (альбо прошлага дзеепрыметніка) няправільных дзеясловаў:

Амерыканізм Брытанскі варыянт Інфінітыўная форма Значэнне слова gotten got get атрымаць і г.д. proven, proved proved prove даказаць stricken struck strike стукнуць learned learnt learn вучыць (штосьці) smelled smelt smell пахнуць

Таксама існуюць пэўныя адрозненні ў выкарыстанні прыназоўнікаў:

Амерыканізм Брытанскі варыянт Значэнне слова on the street in the street на вуліцы fill out a form fill in a form запоўніць анкету/форму be oriented at be oriented to арыентавацца на on weekends at weekends у выхадныя дні meet with meet сустракацца, знаеміцца do over do up перарабіць talk with talk to размаўляць (з кімсьці)

І, нарэшце, існуюць некаторыя адрозненні ў выкарыстанні артыкляў у амерыканскім і брытанскім дыялектах англійскай мовы:

Амерыканізм Брытанскі варыянт Значэнне слова one thing or the other one or other thing альбо тое, альбо другое in the hospital in hospital у бальніцы all morning all the morning усю раніцу

Фанетычныя адрозненні амерыканскага варыянту англійскай ад брытанскага

Такіх адрозненняў няшмат, таму носьбіты англійскай з ЗША і Вялікабрытаніі добра разумеюць адно аднаго. Калі пазбегнуць параўнання розных мясцовых дыялектаў, напрыклад, англійскай мовы Тэхаса з гаворкай графства Кент, то можна вылучыць тры асноўных адрознення. У амерыканскай англійскай літара "а" (эй) паміж дзвумя зычнымі заўжды чытаецца як "ӕ" (нешта сярэдняе паміж "э" і "я"), а брытанскі вырыянт патрабуе вымаўлення гэтай літары ў словах glass (шкло), fast (хуткі, хутка), dance (танец, танчыць) працяглым гукам "а". Літара "о" паміж дзвумя зычнымі чытаецца кароткім гукам "о" брытанцамі і працяглым гукам "а" амерыканцамі. Таму словы God (Бог) i guard (ахова) гучаць у амерыканскай англійскай аднолькова. Зычная "r" на канцы слова ці перад іншай зычнай (напрыклад у слове morning (раніца)) звычайна ня чытаецца ў брытанскім дыялекце і можа вымаўляцца ў амерыканскім.

Арфаграфічныя адрозненні амерыканскай англійскай ад брытанскай

Амерыканскі правапіс фактычна з'яўляецца спрошчаным варыянтам класічнага брытанскага. Асноўныя адрозненні можна адлюстраваць у табліцы:

Амерыканская арфаграфія Брытанская арфаграфія Значэнне слова color colour колер disk disc дыск dialog dialogue дыялог center centre цэнтр program programme праграма sulfur sulphur сера license licence ліцэнзія mustache moustache вусы aluminum aluminium алюміній likable likeable прыемны, мілы tire tyre шына organization organisation арганізацыя traveling travelling вандроўка anemia aneamia анемія

Лексічныя адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў англійскай мовы

Існуе невялікая колькасць слоў і выразаў, якія маюць розныя значэнні у абодвух дыялектах:

Амерыканізм Брытанскі варыянт to table - адкласці (справу) да больш прывабнага часу to table - вынесці (справу) на абмеркаванне homely - праставаты, няпрывабны homely - просты, натуральны elevator - як правіла "ліфт" elevator - як правіла "элеватар" frontier - ускраіна ЗША frontier - мяжа, граніца (увогуле) meter - метр meter - вымяральнік vest and pants - дзелавы касцюм vest and pants - майка і штаны (альбо шорты) it bombed - гэта быў поўны правал it went like a bomb - гэта (справа) мела вялізарны поспех

Але асноўная маса адрозненняў гэта выкарыстанне розных слоў у адным значэнні. Пры гэтым трэба памятаць, што многія носьбіты англійскай за межамі Вялікабрытаніі і ЗША разглядаюць гэтыя адрозненні як сінонімы, не проціпастаўляючы іх.

Брытанскі варыянт Амерыканскі варыянт Значэнне слова adopt nominate выдвігаць на пасаду air hostess flight attendant сцюардэса anti-clockwise counterclockwise супраць гадзіннікавай стрэлкі aubergine eggplant баклажан autumn fall восень banknote bill банкнота biscuit cookie пячэнне cash dispenser ATM machine банкамат chemists drugstore аптэка cinema movies кінатэатрcram bone up зубрыць dust bin garbage can сметнік get the sack get a pink slip быць звольненым ground floor first floor 1-ы паверх in top gear in high gear на поўнай хуткасці limited incorporated таварыства з абмяжаванай адказнасцю lynx bobcat рысь main road highway шаша mark grade вучэбная адзнака petrol gas(oline) бензін railway railroad чыгунка tap faucet кран (вадаправодны) twin- town sister-town горад-пабрацім underground (tube) subway метроflatapartmentкватэраАмерыканскі і брытанскі англійская

Амерыканскія фразеалагізмы Існуе шэраг устойлівых выразаў, якія характэрны ў большай ступені амерыканскаму варыянту англійскай, чым брытанскаму.

Фразеалагізм Значэнне beat one's brains out ламаць галаву на чымсьці be from Missouri быць скептыкам chew the fat распаўсюджваць плеткі do a land-office business мець шмат кліентаў drop the ball зрабіць дурную памылку feel like 2 cents дрэнна сябе адчуваць Johnny-on-the-spot хлопчык на пабягушках live high off the hog жыць у раскошы rest on one's ores зрабіць перапынак to snow someone блефаваць перад кімсьці Заўвагі

Літаратура

Спасылкі T(h)om*s Lexicon : The American-British dictionary Do You Speak American: PBS special Dialect Survey of the United States, by Bert Vaux et al., Harvard University. Linguistic Atlas Projects Phonological Atlas of North America at the University of Pennsylvania Dictionary of American Regional English

Катэгорыя:Англійская мова Катэгорыя:ЗША