Алан Рамзей (Рэмзэй) (; — ) — шатландскі мастак. Адзін з лідараў брытанскага партрэта XVIII ст.

Біяграфічныя звесткі А. Рэмзэй атрымаў бліскучую адукацыю на радзіме, калі займаўся ў Акадэміі Святога Лукі ў Эдынбургу ў лонданскага жывапісца Ганса Хюсцінга і ў Італіі ў 1736—37.

Творчасць Творы А. Рэмзэя, такія, як «Партрэт Вальтэра» (1766—77), «Партрэт Эмілі графіні Кілдэр» (1765), вызначаюцца завершанасцю кампазіцыйнага вырашэння, дакладнасцю малюнка, стрыманасцю каларыстычнай пабудовы. Аднак самае галоўнае — гэта складаныя характарыстыкі, якія дае мастак сваім героям. Іх нельга вызначыць адной-дзвюма рысамі. Тонкі, заснаваны на нюансавых адносінах жывапіс партрэтаў спалучаецца з не менш багатай трактоўкай унутранага свету герояў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію асобы, яе настроі.

Літаратура Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9 A Dialogue on Taste 1762; (Kessinger Publishing 2009) ISBN 978-1104592127

Спасылкі Works in the National Galleries of Scotland Nigel Warburton on the significance of two portraits of Hume and Rousseau Art "4" "2"-Day - Collection of Short Biographies Web Gallery of Art - more examples of Ramsay's work

Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі