Джэры Алан Уэст (; ) — амерыканскі баскетбаліст, усю сваю прафесійную кар’еру выступаў за клуб Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Лос-Анджэлес Лэйкерс». На Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме быў адным з капітанаў зборнай ЗША, якая выйграла залатыя медалі.

За час выступлення ў НБА Уэст 12 разоў выбіраўся ў першую і другую зборную ўсіх зорак НБА, 14 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НБА, быў прызнаны самым каштоўным гульцом матчу ўсіх зорак у 1972 годзе і выйграў чэмпіёнскі тытул у тым жа годзе. Яму належыць рэкорд па сярэднім паказчыку набраных ачкоў у серыі плэй-оф — 46,3. Уэст уключаўся ў першыя чатыры зборныя ўсіх зорак абароны. Ён удзельнічаў у 9 фінальных гульнях НБА, а ў 1969 годзе быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА, нягледзячы на тое, што яго каманда прайграла. У 1980 годзе Уэст быў уключаны ў баскетбольную Залу славы, а ў 1996 годзе быў названы адным з 50 найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА.

Літаратура

Спасылкі Jerry West at nba.com Basketball Hall of Fame biography Jerry West Career Statistics (Player) Jerry West Career Statistics (Coach) Jerry West Statistics (College)

Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Члены баскетбольнай Залы славы Катэгорыя:Баскетбалісты НБА з невыкарыстоўванымі нумарамі Катэгорыя:Трэнеры «Лос-Анджэлес Лейкерс» Катэгорыя:Ігракі «Лос-Анджэлес Лейкерс»