Бе́лае — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Росіца за 24 км ад горада Верхнядзвінск на мяжы з Латвіяй.

Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,68 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Плошча вадазбору 2,79 км². Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход.

Каналам злучана з возерам Чорнае.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Росіцы Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Памежныя азёры Катэгорыя:Азёры Латвіі