Скача́льскае — возера ў Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пціч, за 15 км на поўнач ад горада Старыя Дарогі, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Зялёная Дуброва.

Плошча паверхні возера 0,45 км². Даўжыня 0,9 км. Найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 2,53 км. Возера размешчана ў забалочанай мясцовасці. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, забалочаныя. Возера бяссцёкавае.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Старадарожскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры