Дзіна Віктараўна Сазанаве́ц (, Клічаў) — беларуская цяжкаатлетка, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 69 кг. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2016)Дзіна Сазанавец стала Заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь . Двухразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету, неаднаразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіянату свету сярод юніёраў (2010), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2011). Чэмпіёнка Беларусі 2012 года.

На Алімпіядзе 2012 года, 1 жніўня 2012 заняла чацвёртае месца Ёсьць першы беларускі мэдаль! Наша ніва. Паказала такі самы вынік як і беларуска Марына Шкерманкова, але апошняя важыла менш за Сазанавец і атрымала «бронзу».

Найвышэйшым дасягненнем Дзіны Сазанавец з'яўляецца бронзавы медаль на чэмпіянаце свету 2013 года ў вагавой катэгорыі да 69 кг.

Вынікі выступленняў ГодСпаборніцтваМесца правядзенняВагавая катэгорыяРывокШтуршокСума дваябор'яМесца2010 Чэмпіянат Еўропы Мінск да 63 кг 93 кг 115 кг 208 кг 5 Чэмпіянат свету сярод юніёраў Сафія да 63 кг 98 кг 119 кг 217 кг 3 Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў Лімасол да 63 кг 94 кг 118 кг 212 кг 22011 Чэмпіянат Еўропы Казань да 69 кг 98 кг 125 кг 223 кг 4 Чэмпіянат свету Парыж да 69 кг 103 кг 126 кг 229 кг 11 2012 Алімпійскія гульні Лондан да 69 кг 115 кг 141 кг 256 кг 42013 Чэмпіянат Еўропы Тырана да 69 кг 112 кг 140 кг 252 кг 2 Чэмпіянат свету Уроцлаў да 69 кг 116 кг 143 кг 259 кг 32014 Чэмпіянат Еўропы Тэль-Авіў да 69 кг 115 кг 130 кг 245 кг 1 Чэмпіянат свету Алматы да 69 кг 117 кг 143 кг 260 кг 42015 Чэмпіянат Еўропы Тбілісі да 69 кг 115 кг 140 кг 255 кг 1 Чэмпіянат свету Х’юстан да 69 кг 110 кг 134 кг 244 кг 7

Спасылкі Профіль на сайце IWF

Катэгорыя:Цяжкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаве Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па цяжкай атлетыцы