Алена Дзмітрыеўна Бялова, па нараджэнні Новікава () — савецкая фехтавальшчыца на рапірах, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і СССР, адзіная алімпійская чэмпіёнка (сярод жанчын) у індывідуальным відзе ў гісторыі савецкага фехтавання. Кандыдат педагагічных навук (1979), прафесар (1993).

Біяграфія Нарадзілася 28 ліпеня 1947 года ў г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю РСФСР у сям’і кадравага афіцэра. У Мінск, куды накіравалі яе бацьку, пераехала ў дзяцінствеЕлена Дмитриевна Белова как эталон спортивного мастерства.

У фехтавальную залу прыйшла ў 13 гадоў. Першы трэнер — Ларыса Бокун, пазней трэніравалася ў Германа Бокуна.

У 1971 годзе скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і стала выкладчыкам Мінскага педагагічнага інстытута.

Выступала за «Дынама» Мінск.

Перад Алімпійскімі гульнямі ў Мехіка 1968 года выйшла замуж за спартсмена Вячаслава Бялова і ўзяла яго прозвішча, пад якім выступала да заканчэння спартыўнай кар’еры ў 1980 годзе.

За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія спартыўныя дасягненні ўзнагароджана трафеем да 100-годдзя МАК за алімпійскія ідэалы (1994), срэбным ордэнам МАК (1997). Экс-рэкардсменка па колькасці заваяваных залатых алімпійскіх медалёў па фехтаванні на рапірах сярод жанчын, была ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінэса (у 2008 годзе ў Пекіне Бялову абыйшла знакамітая італьянка Валянціна Вецалі, якая заваявала сваё 5-е золата).

Другі муж Алены — кампазітар Валерый Іваноў, які напісаў у яе гонар «Рамантычны вальс».

У цяперашні час Бялова — прафесар кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культурыКафедра педагогики.

Узнагароды Заслужаны майстар спорту СССР (1968), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР (1979), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1994)Почётные граждане города Минска, ганаровая грамадзянка горада Мінска, ордэн Дружбы народаў, два ордэны «Знак Пашаны», ордэн Айчыны III ступені.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Спортивная биография Елены Беловой Награждение Елены Беловой медалью Пьера де Кубертена Почётные граждане Минска

Белова Елена Дмитриевна

Катэгорыя:Фехтавальшчыкі СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фехтаванні Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінска Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі БДУФК Катэгорыя:Кандыдаты педагагічных навук