Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў (, в. Юсцінава, , Віцебская губерня — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З 1929 г. у Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Мінска.

У партызанах з ліпеня 1941 г.: камандзір групы, атрада, у лістападзе 1942 — ліпені 1943 г. — 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 — красавіку 1944 г. — Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы, адначасова ў студзені — красавіку 1944 г. — 113-га партызанскага палка, член Магілёўскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1945—1962 гг. на адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Мінску.

Спасылкі Комбриг Белоусов

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны