1930-я гады — дзесяцігоддзе, якое ўключае гады з 1930 па 1939.
Найважнейшыя падзеі Грамадзянская вайна ў Кітаі (1927—1936). Вялікі паход (1934—1936). У СССР індустрыялізацыя (1928—1940), стаханаўскі рух, калектывізацыя (1928—1933), голад (1932—1933), пуск Уралмаша (1933), вялікі тэрор (1936—1938). Вялікая дэпрэсія (1929—1933/1939). «Новы курс» Рузвельта (1933). Новаанглійскі ўраган (1938). Саляны паход Гандзі паклаў пачатак масавай кампаніі грамадзянскага непадпарадкавання англійскім каланіяльным уладам у Індыі (1930). Японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю (1931) прывяла да ўтварэння марыянетачнай дзяржавы Маньчжоу-га (1932—1945). Эра Варгаса ў Бразіліі (1930—1945). Перуана-калумбійская вайна (1932—1933). Чакская вайна (1932—1935). Гітлер стаў рэйхсканцлерам Германіі (1933) пасля перамогі НСДАП на выбарах (1932, German federal election). Трэці рэйх (1934—1945). Версальскі дагавор дэнансаваны (1935). Мюнхенскае пагадненне (1938) пра перадачу Судэцкай вобласці Германіі. «Крыштальная ноч» (1938) і «Плаванне асуджаных» (1939). Другая італа-эфіопская вайна (1935—1936). Італьянскае ўварванне ў Албанію (1936). Грамадзянская вайна ў Іспаніі (1936—1939). Япона-кітайская вайна (1937—1945). Створаная ў ваенных мэтах паводка ўнесла, па некаторых ацэнках, 800 тыс. жыццяў (1938, Yellow River flood). Пакт Молатава-Рыбентропа аб ненападзе прадугледжваў таксама размежаванне сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе (1939). Савецка-фінская вайна (1939—1940). Далучэнне да СССР краін Прыбалтыкі і Бесарабіі (1940). Пачалася Другая сусветная вайна (1939—1945). Польская кампанія вермахта (1939).
Навука і тэхніка Плутон (адкрыты — 1930, Томба). Кейнсіянства («Агульная тэорыя занятасці, працэнта і грошай» — 1936, Кейнс). Сусветная выстаўка ў Парыжы (1937). Верталёт (практычны — 1937, «Focke-Wulf Fw 61») Рэактыўны самалёт (1939, «Heinkel He 178»)
Культура Каляровае кіно (першы поўнаметражны каляровы фільм — 1934, «Becky Sharp») «Эра свінгу» (1935—1946; Бені Гудмен) Пачатак залатога стагоддзя коміксаў. З’яўленне ў коміксах Супермена (1938) і Бэтмена (1939). 1930 — выйшаў фільм Блакітны анёл, які прынёс вядомасць актрысе Марлен Дытрых. 1930 — актрыса Мэры Пікфард атрымала Оскар.
Персаналіі Іосіф Сталін Адольф Гітлер Сямён Маслюкоў Вячаслаў Молатаў Беніта Мусаліні Сцяпан Некрашэвіч Іаахім Рыбентроп Франклін Рузвельт Франсіска Франка Хірахіта Жэтуліу Варгас Галерэя120x120px|centerГітлер120x120px|centerМолатаў120x120px|centerХірахіта120x120px|centerРыбентроп120x120px|centerРузвельтСталін
Спорт 1932 — Алімпійскія гульні ў ЗША 1936 — Алімпійскія гульні ў Германіі
Гл. таксама