thumb|Тыпы герм Герма () — чатырохгранны слуп, завершаны скульптурнай галавой, першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), затым іншых багоў (Вакха, Пана, фаўнаў), а з V стагоддзі да н.э. і партрэтнымі выявамі дзяржаўных дзеячаў, філосафаў і інш. Нярэдка да гермаў прыралялася з пярэдняга боку фал — эмблема ўрадлівасці.
Служылі межавымі знакамі, паказальнікамі на дарогах і г. д. З пэўнага моманту, галоўным чынам з XVI стагоддзя, такія гермы сталі распаўсюджаным відам дэкаратыўнай і паркавай скульптуры.
У парках і садах XVIII стагоддзя — скульптурная выява ў выглядзе галавы ці бюста на чатырохграннай апоры.
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптура Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Гермес