Слоўст, Слоўсць — рака ў Беларусі, у Мінскім і Чэрвеньскім раёнах, правы прыток ракі Волма (басейн ракі Дняпро).
Назва Даследчык дняпроўскай гідраніміі П. Маштакоў падаваў дзве назвы - "Слоуст" і "Смолость"П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 100.. Лінгвіст Ул. Тапароў бачыў другую з іх як балцкую, параўноўваў з літоўскім SmalstysВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208..
На карце XVIII ст. рака пазначаная як Смоласта ("Смолоста"). Назва Слоуст на той жа карце фігуруе ў іншым месцы, у складовай назве вёскі Верхаслоуст на вярхах левага прытоку свіслацкай Сляпянкі.
Водаапісанне Даўжыня ракі 22 кіламетры, з іх 13 км на тэрыторыі Мінскага раёнаОбщая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 162 км². Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Лебядзінец Мінскага раёна (за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі Заямачнае). Вусце за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Карзуны Чэрвеньскага раёна. Рэчышча каналізаванае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)