Крэсы () — ускраіны, ад ( ― вобласць, мяжа, кардон). Крэсы ўсходнія ― тэрмін у польскай гістарыяграфіі, які азначае беларускія, ўкраінскія і літоўскія землі, што часова апынуліся ў складзе польскай дзяржавы II Рэчы Паспалітай (1921—1939). У беларускай гістарыяграфіі гэтыя тэрыторыі вызначаюцца як Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна.
У адрозненне ад іншых рэгіёнаў Другой Польскай Рэспублікі, Крэсы былі шматнацыянальнымі. Палякі складалі каля 50 % жыхароў Крэсаў у 1931 годзе, 35 % украінцаў і беларусаў разам, 10 % яўрэяў і 5 % іншых нацыянальнасцей (немцаў, літоўцаў, чэхаў, армян і інш.). Палякі складалі пераважную большасць у Вільні і на Віленшчыне, у Гродне і яго ваколіцах, Лідзе і ваколіцах, а таксама на ўсёй Гродзеншчыне, Львове і ваколіцах, у Тарнопалі і ваколіцах. Палякі складалі меншасць на карысць украінцаў і беларусаў на Палессі і Валыні (за выключэннем гарадоў, дзе таксама яўрэі складалі значны працэнт), а таксама ў ваколіцах Станіславава (зараз Івана-Франкоўск).
Працэнт палякаў ва ўсходніх ваяводствах: Віленскае ваяводства — 60 % (22 % беларусы) Навагрудскае ваяводства — 54 % (39 % беларусы) Беластоцкае ваяводства — 72 % (беларусаў каля 12 %) Палескае ваяводства — 15 % (беларусаў ці «тутэйшых» каля 70 %) Валынскае ваяводства — 17 % (украінцы 68 %) Тарнопольскае ваяводства — 50 % (украінцаў 45 %). Львоўскае ваяводства — 58 % (каля 33 % украінцаў) Станіслаўскае ваяводства — 23-25 % (украінцы каля 65 %)
Тэрмін выкарыстоўваецца і выкарыстоўваўся нацыянальнымі, нацыяналістычнымі і рэакцыйнымі коламі польскага грамадства на працягу XX—XXI стст., для таго каб падкрэсліць прыналежнасць усходніх ад «лініі Керзана» тэрыторый з «польскім насельніцтвам», да Польшчы. Назву «Крэсы ўсходне» ўжывалі афіцыйныя польскія ўлады ў дачыненні да Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, калі тыя ўваходзілі ў склад Польшчы. Польскі даследчык адзначае, што:Радзік, Р. Палякі — Беларусы: узаемныя стэрэатыпы ў XIX і XX ст. (да 1939 г.) / Рышард Радзік // Беларускі гістарычны агляд. — 1997. — Т. 4. — Сш. 1—2 (6—7). — Снежань. — С. 51. Са спасылкай на: Białorusini w oczachpolaków. 1919—1939 // Literatura na świecie. — 1991. — № 8—9. — S. 237—238.
У 1924 парламентам Польскай Рэспублікі быў прыняты адмысловы «крэсавы» закон, паводле якога з мэтай асіміляцыі мясцовага насельніцтва ў Заходняй Украіне і ў Заходняй Беларусі ўводзілася двухмоўная школьная адукацыяЛитвин В. Західноукраїнські землі у міжвоєнний період: Культурно-духовне життя // Історія України: підручник / Відп. ред. В. Смолій. НАН України. Інститут історії України. — К.: Наукова думка, 2013. — 991 с. — ISBN 978-966-00-1356-8 — С. 654—657..
Польскія жыхары гэтых тэрыторый, у тым ліку перасяленцы ў Польшчу, могуць называцца крэсавякамі ці грэбліва — забуголяміГаврилюк Ю. Тут «Креси», там — «Закерзоння»… // Львівська газета, № 72 (142). — Четвер, 26 квітня 2007..
Паводле прафесара, доктара навук Анджэя Новака, слова «Крэсы» мае сэнс не толькі тэрытарыяльны, але таксама часовы. Ва ўмовах падзелаў Рэчы Паспалітай «Крэсы» значылі не толькі ўскраіны польскай дзяржавы, першую лінію абароны, але таксама канец, крэс існавання польскай культуры і тоеснасці гэтых зямель. Пад уплывам палітыкі Расійскай імперыі, а пазней таксама ў выніку канкурэнцыі з боку новых нацыяналізмаў — украінскага, літоўскага і ў канцы беларускага — польская культура гэтых зямель траціла сваю пазіцыю і сілу, цярпела пастаянны рэгрэс. Слова «Крэсы» моцна звязанае з пачуццём стратыJoanna Wieliczka-Szarkowa: Czarna księga Kresów. Kraków 2011.
Паводле даследавання, праведзенага ў 2007 годзе Інстытутам Pentor для тыднёвіка Wprost, 52,2 % палякаў лічаць Крэсы ўсходнія разам з Вільняй і Львовам польскімі землямі, у тым ліку 51 % даследаваных узростам менш за 29 гадоў (выхаваных пасля 1989 года)Antoni Dudek. Nie ma jak Lwów. «Wprost». 10 (1263), s. 30-33, 10 marca 2007. Warszawa: Agencja Wydawniczo-Reklamowa «Wprost». ISSN 0209-1747.
Спасылкі Каментар гісторыка, прафесара Алеся Краўцэвіча : «Крэсы ўсходнія». Ці трэба абражацца?
Катэгорыя:Заходняя Беларусь Катэгорыя:Заходняя Украіна Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Польшчы