Міха́сь Чаро́т, сапраўднае імя: Міхаі́л Сымо́навіч Кудзе́лька (, , Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ЧАРОТ Міхась // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9., Менск, НКУС; Псеўданімы: Максім Бяднейшы; Юрка Куртаты; В.Чарот; крыптанімыКрыптанім — подпіс пад творам замест імя аўтара, які не прадугледжвае магчымасці атоесніць яго з той або іншай пэўнай асобай; іншымі словамі — імя, разлічанае на тое, каб схаваць сапраўднага аўтара твора.: М. К.; М.К-ка; Ч. М.; М. Ч.; М.Ч-т; Ч-т.) — беларускі , , , , грамадскі дзеяч.
У гады Першай сусветнай вайны служыў афіцэрам. Аадзін з заснавальнікаў Беларускай камуністычнай арганізацыі, займаўся арганізацыяй паўстанцкіх атрадаў. Супрацоўнік і рэдактар газеты «Савецкая Беларусь», член Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Полымя». З Ю. Тарычам паводле аповесці «Свінапас» стварыў сцэнарый першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль» (1926). Аўтар апрацоўкі тэксту «Купалінкі», песні, якая з пачатку 1920-х гадоў набыла шырокую папулярнасць.
У 1924—1931 гадах член ЦВК БССР. Прысвяціў арыштаваным па справе «Саюза вызвалення Беларусі» верш «Суровы прыгавор падпісваю першым…» (1930). У 1937 годзе арыштаваны сам. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Біяграфія
Сям’я Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Дзед Міхася Чарота быў майстрам па ткацтве і атрымаў адпаведнае яго заняткам прозвішча ад пана, бабуля паэта працавала карміцелькай у панскім палацы.
Меў двух братоў і дзвюх сясцёр: Паўла (інжынер і хатні педагог), Аляксандра (аграном), Марыю (кухарка) і Насту (актрыса).
Стрыечны брат Міхася Чарота, Іосіф Кудзелька, быў начальнікам упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР, іншы, Іван Кудзелька, займаў пасаду народнага камісара фінансаў БССР.
Адукацыя і прафесійная дзейнасць Першую адукацыю атрымаў у наёмнага настаўніка і ў Цітвянскім двухгадовым вучылішчы. У 1913—1917 гадах вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. У гады Першай сусветнай вайны семінарыя эвакуіравалася ў Смаленск, дзе прайшлі два апошнія гады навучання Міхася Чарота. Пасля сканчэння вучобы быў мабілізаваны ў армію.
Служыў афіцэрам запаснога палка ў Кузнецку, там разам з іншымі афіцэрамі-беларусамі намагаўся стварыць беларускі гуртокГісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 454. — 903 с.. Падчас Грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі ўсталяваў сувязь з падпольнымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі на Беларусі, працаваў у паўстанчым камітэце і займаўся арганізацыяй паўстанцкіх атрадаў.
Вясной 1918 года вярнуўся ў Менск, дзе пачаў настаўнічаць у беларускай школе; паступіў у МВПІ. Спяваў у хоры У. Тэраўскага пры «Беларускай хатцы» (меў прыгожы барытон), быў старшынёй тэатральнай суполкі «Маладзік», потым — Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва, выконваў ролі ў трупе Уладзіслава Галубка.
У 1919 годзе стаў членам Белнацкама і створанай пры ім Ваеннай Рады. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі, якая ў студзені 1920 года ўтварылася з членаў «Маладой Беларусі». У 1920 годзе ўступіў у УКП(б). З 1920 года — супрацоўнік, у 1925—1929 гадах — рэдактар газеты «Савецкая Беларусь». У 1930—1932 гадах рэдактар двухтыднёвіка «Чырвоная Беларусь».
У 1923 годзе ўдзельнічаў у стварэнні літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (уладальнік яго пасведчання № 1), з якога выйшаў у канцы 1927 г. Некаторы час быў членам аб’яднання «Полымя», затым уступіў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў.
У 1922—1924 гадах — кандыдат у члены, у 1924—1931 гадах — член ЦВК БССР. У 1924 годзе вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі.
У 1927 годзе падчас камандзіроўкі ад Наркамасветы разам з Ц. Гартным і М. Зарэцкім пабываў у Латвіі, Германія, Францыі і Чэхаславакіі. У 1927 годзе быў у праўленні Беларускага таварыства па культурных сувязях з замежжам. У 1930-я гады працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара Саюза пісьменнікаў БССР. Прысвяціў фігурантам справы «Саюза вызвалення Беларусі» верш «Суровы прыгавор падпісваю першым…», у якім асуджаў іх за нацдэмаўшчыну. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).
Арышт Арыштаваны 24 студзеня 1937 года ў Менску па адрасе: вул. Ленінская, д. 35, кв. 1, адначасова выключаны з УКП(б). Сядзеў у адной камеры з паэтам Юркам Лявонным. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 г. як удзельнік «контрарэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Прыгавораны да расстрэлу 28 кастрычніка 1937 года. Апошні верш «Прысяга» (пра асабістую невінаватасць) запісаў на сцяне менскай унутранай турмы НКУС, дзе яго ўбачыў і захаваў у памяці Мікола Хведаровіч: «У 1939 годзе я быў пераведзены ў адзіночную камеру. Уважліва аглядзеў сцены, шукаючы надпісаў, і вось у кутку прачытаў тэкст верша, выкалупаны нечым вострым на сцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маім любімым паэтам і другам Міхасём Чаротам. Гадамі я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы»ЧАРОТ Міхась // . Празаік і паэт Масей Сяднёў у сваім рамане «Раман Корзюк» згадаў, як скатаванага М. Чарота свядома спойвалі, каб у непрытомнасці выпытваць новыя імёны «здраднікаў». Пасля допытаў і катаванняў прызнаў сябе вінаватымГісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 473. — 903 с.. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Савецкія крыніцы пазначаюць дату смерці 14 снежня 1938 года, не згадваючы факта расстрэлу.
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8 снежня 1956 года. Асабовая справа М. Чарота № 8153-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць
Пісаць пачаў у трынаццацігадовым узросцеМішчанчук, М. Чарот Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 6. Талалай — Яфімаў / Дадатак Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 269. — 684 с.. Першыя паэтычныя спробы М. Чарота адносіліся да часоў вучобы ў семінарыі і не захавалісяГісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 455. — 903 с.. Друкаваўся з 1918 года (паводле іншых звестак — з 1919 годаЧарот Міхась // ), яго вершы «Пад крыжам», «Звон», «Песня беларуса» з’явіліся ў газетах «Беларусь», «Звон», пазней гэтыя і іншыя вершы ўвайшлі ў кніжку паэзіі «Завіруха» (1922 — першы зборнік М. Чарота).
Пачатковы этап творчасці адметны нацыянальна-патрыятычным гучаннем. У вершы «Ахвярую беларускаму хору Тэраўскага» паэт заклікаў да абуджэння краю, духоўнае і гістарычнае адраджэнне народа бачыў у апоры на нацыянальную самасвядомасць. У вершы «На шляху адраджэння» спрабаваў зазірнуць у будучыню і нібы прадчуваў цяжкі шлях і вялікія ахвяры.
Пасля 1921 нацыянальна-патрыятычныя матывы саступаюць месца рэвалюцыйна-пралетарскім, у творчасці дамінуе матыў супрацьпастаўлення мінулага гаротнага жыцця пад прыгнётам новаму радаснаму, якое настала з перамогай рэвалюцыі. У вершы «Скокі на могілках» мінулае малюе ў вобразе суцэльных могілак, на якіх адбываецца пралетарская оргія, праз акт вандалізму вяршыцца гвалт над гісторыяй Беларусі. Паэтычную версію рэвалюцыі на Беларусі М. Чарот даў у паэме «Босыя на вогнішчы» (1922), дзе паказаў, што Беларусь была толькі адбіткам расійскіх рэвалюцыйных падзей. У паэме-фантазіі «Чырванакрылы вяшчун» (1923) стварыў мастацкую ідэалізацыю вобраза «ўсясветнай камуны» і апісаў палёт на аэраплане над рознымі краінамі як місію распаўсюджвання вызваленага агню рэвалюцыі. У паэме «Ленін» (1924) у апалагетычным стылі ўслаўляў правадыра пралетарскай рэвалюцыі. У паэме «Беларусь лапцюжная» (1924) паказаў паслярэвалюцыйнае абнаўленне жыцця, збліжэнне горада і вёскі. У паэме «Марына» (1925) адлюстравана героіка-рэвалюцыйнае змаганне часоў грамадзянскай вайны на фоне рамантычнага, фальклорна-ідэалізаванага кахання. У паэме «Карчма» (1925), прысвечанай Я. Купалу, тэма мінулага і сучаснага Беларусі набывае нечаканыя абрысы: лірычны герой, нягледзячы на сацыяльнае перараджэнне, смуткуе ад развітання з мінулым. У кнізе вершаў «Сонечны паход» (1929) з’явіліся новыя тэмы змрочнага Захаду, дзе ў цяжкім палоне гібеюць працоўныя, і шчаслівай пралетарскай краіны.
У зборніку навел «Веснаход» (1924) М. Чарот сцвердзіў сябе як майстра прозы, стварыў псіхалагічна глыбокія характары герояў, беларуская рэчаіснасць 1920-х гадоў паказана з гумарам, часам досыць апалагетычна. Прыгодніцкая аповесць «Свінапас» (1923—1924) пра падзеі грамадзянскай вайны — рамантычна гераізаваны твор (паводле аповесці стварыў з Ю. Тарычам сцэнарый першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль» — пастаўлены ў 1926)Міхась Чарот.
Музычная драма «На Купалле» (нап. 1921, не збераглася, паст. БДТ-1; 1921, адноўлены тэкст апублікаваны ў 1982), вадэвіль «Мікітаў лапаць» (апубл. 1923, паст. Першым таварыствам беларускай драмы і камедыі; ролю Мікіты выконваў аўтар), іншыя пастаноўкі, дзіцячыя п’есы «Данілка і Алеська» (1920), «Пастушкі» (1921) прынеслі М. Чароту прызнанне як драматургу. Апублікаваў п’есу «Дажынкі» і аднаактоўку «Сон на балоце» (1924).
У 1930-я гады М. Чарот практычна адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Вершам «Суровы прыгавор падпісваю першым» далучыўся да публічнага асуджэння рэпрэсіраваных беларускіх пісьменнікаў. Нешматлікія вершы страчваюць мастацкую навізну, ператвараюцца ў апалагетычныя агіткі. 3 іх выбіваўся верш «Лірычны эскіз», які гучаў як палемічнае самаапраўданне. Апошні верш «Прысяга» аб асабістай невінаватасці, напісаны на сцяне менскай турмы, быў захаваны ў памяці М. ХведаровічамБагдановіч І. Чарот // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003..
Кампазітар У. Тэраўскі, пазней кампазітар А. Туранкоў стварылі на тэкст п’есы «На Купалле» оперу «Кветка шчасця».
Творы
Паэзія 1922 — «Завіруха» (зборнік). 1922 — «Босыя на вогнішчы» (паэма). 1925 — «Выбраныя вершы». 1926 — «Карчма», «Ленін», «Марына» (паэмы). 1927 — «Беларусь лапцюжная» (паэма). 1927 — «Чырванакрылы вяшчун» (паэма-фантазія). 1928 — «Паэмы». 1929 — «Сонечны паход». 1935 — «Выбраныя вершы і паэмы». 1933—1936 — Збор твораў у 3 тамах. 1958 — Збор твораў у 2 тамах. 1967 — «Выбраныя вершы і паэма». 1982 — «Выбранае». 1986 — «У сонечным паходзе» (вершы і паэмы).
Проза 1924 — «Веснаход» (зборнік апавяданняў). 1926 — «Выбраныя апавяданні».
П’есы «Мікітаў лапаць» — выдадзена і пастаўлена ў 1923 годзе. «Дажынкі» — у 1924 годзе. аднаактоўка «Сон на балоце» — у 1924 годзе. дзіцячая п’еса «Пастушкі. Данілка і Алеська» — у 1925 годзе. музычная драма «На Купалле» (адноўлены тэкст выдадзены ў 1982 годзе, пастаўлена ў 1921 годзе, кампазітар А. Туранкоў стварыў на тэкст п’есы оперу «Кветка шчасця»).
Асабістае жыццё Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.
5 лістапада 1937 года ў Менску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 47, кв. 2 арыштавана хатняя гаспадыня Дадыка Ефрасіння Тарасаўна (нар. 1903), жонка Міхася Чарота. 28 лістапада 1937 г. асобай нарадай пры НКУС асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКУС Казахскай ССР (Акмалінск). Загінула ў зняволенні ў першай палове 1940-х г. Рэабілітавана 11 сакавіка 1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа жонкі М. Чарота № 10102-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Ацэнкі