Смалічы́ (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бучацінскага сельсавета.
У 1924—1960 гадах — цэнтр Смалічоўскага сельсавета. Цэнтр ЗАТ «Малінава».
Геаграфія Знаходзіцца на рацэ Волка, за 42 кіламетры на поўдзень ад горада Капыль, за 157 кіламетраў ад Мінска, за 34 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Вызнянскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.
Насельніцтва 1909 год — 39 двароў, 250 жыхароў 1997 год — 144 двары, 374 жыхары 2001 год — 141 двор, 366 жыхароў
Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі Крама
Вядомыя ўраджэнцы Уладзімір Кандраценя (1917—1943) — беларускі пісьменнік.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Расповяд пра вёску з фота Разнастайная інфармацыя аб Капылі і Капыльскім раёне на http://btclub.livejournal.com/
Катэгорыя:Бучацінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна