Герб Кыргызстана — афіцыйны дзяржаўны сімвал Кыргызскай Рэспублікі; быў распрацаваны А. Абдраевым і С. Дубанаевым і зацверджаны 14 студзеня 1994 пастановай Жагорку Кенеша.

На гербе намаляваны сокал крэчат «Ак-шумкар» Манаса з распасцёртымі крыламі, што сімвалізуе свабоду краіны. Таксама намалявана жамчужына Кыргызстана — возера Ісык-Куль, акружанае высокімі скалістымі хрыбтамі Ала-Тоа. Вяршыні гор, асветленыя сонцам, падобныя на кыргызскі нацыянальны галаўны ўбор «калпак».

Кыргызстан Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Кыргызстана