Со́да — традыцыйная назва шэрагу злучэнняў натрыю:

Кальцыніраваная сода — бязводны карбанат натрыю, Na2CO3. Крышталічная сода — дэкагідрат карбанату натрыю, Na2CO3·10H2O; у прыродзе сустракаецца ў выглядзе мінералу натрону. Тэрманатрыт — мінерал, монагідрат карбанату натрыю, Na2CO3·H2O. Пітная сода, або харчовая сода, — гідракарбанат натрыю, NaHCO3. Каўстычная сода — традыцыйная назва гідраксіду натрыю, NaOH.