Вярэдаўка, Аболька, Лоша-Аболька — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток Ушы (басейн Віліі).

Назва Цяперашняя назва Вярэдаўка ад вёскі Верадова, паўз якую ракапрацякае.

На польскай карце 1933 г. рака называецца Лоша, пасля сутоку рэчак Аболькі (злева) і Альхімаўкі (справа).

Водаапісанне Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 108 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.

Прытокі: Алхімаўка (справа), Баравічанка (злева).

Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў каля вёскі Асавец, упадае ва Ушу прыкладна за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Верадова. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Віліі)