Ларыса Сямёнаўна Латыніна (, г. Херсон, Украіна) — украінская спартсменка (спартыўная гімнастыка). Заслужаны майстар спорту СССР (1956), заслужаны трэнер СССР (1972), суддзя міжнароднай катэгорыі (1968).
Скончыла Кіеўскі інстытут фізічнай культуры (1959). Старшы трэнер жаночай зборнай каманды СССР (1966—77), дзяржтрэнер Маскоўскага спарткамітэта (1980—90).
Уладальніца 18 медалёў Алімпійскіх гульняў, 9-разовая чэмпіёнка XVI, XVII і XVIII Алімпійскіх гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія — у асабістым і камандным першынствах, апорных скачках, вольных практыкаваннях; 1960, Рым — у асабістым і камандным першынствах, вольных практыкаваннях; 1964, Токіа — у камандным першынстве і вольных практыкаваннях). Абсалютная чэмпіёнка свету (1958, 1962), Еўропы (1957, 1961), СССР (1961—62). Да 2012 з’яўлялася ўладальніцай найбольшай колькасці медалёў у гісторыі сучасных Алімпійскіх гульняў (яе рэкорд перакрыў амерыканскі плывец Майкл Фелпс).
Аўтар успамінаў «Гімнастыка праз гады» (1977).
Літаратура Латыніна // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.
Спасылкі
Вялікі Энцыклапедычны слоўнік
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Херсоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы