300px|thumb|Макет Аахенскага пфальца Карла Вялікага. Наверсе — захаваная капэла Карла Вялікага. Палацавымі графамі гэтага пфальца былі пфальцграфы Латарынгіі. Пфальцграф () ці Граф-палацін () — у Раннім Сярэднявеччы граф, які кіруе пфальцам (палацам) у перыяд адсутнасці ў ім кіруючага манарха. Літаральна азначае граф палаца, ад  — «палац, палата» і  — «граф». У розныя перыяды тэрмін меў рознае значэнне: У сярэднявечнай дзяржаве франкаў пфальцграфам зваўся каралеўскі чыноўнік, які ўзначальваў каралеўскі суд. Пры Каралінгах ва Усходне-Франкскім каралеўстве і Свяшчэннай Рымскай імперыі пфальцграф прадстаўляў у герцагствах інтарэсы караля (імператара). Пазней, да самага роспуску імперыі, пфальцграфамі звалі ўладарных князёў роду Вітэльсбахаў.

Гл. таксама Паладзін Курфюрст Ярл Граф, тытул

Спасылкі Артыкул «Пфальцграф» у Вялікай савецкай энцыклапедыі

Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Гісторыя Францыі Катэгорыя:Франкі