__NOTOC__

31 снежня — трыста шэсцьдзесят пяты (трыста шэсцьдзесят шосты ў высакосны год), апошні дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 192: Комад быў забіты ў выніку змовы, арганізаванай Марцыяй, яго канкубінай. 535: Велізарый захоплівае Сіракузу. Гэтым спыняецца панаванне остготаў у Сіцыліі. 1105: Генрых IV быў прымушаны сваім сынам Генрыхам V да адрачэння ад стальца. 1944: Ад нацысцкіх акупантаў вызвалена Чарнагорыя. 1963: Распушчана Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда. 1990: Пачала дзейнічаць другая лінія Мінскага метрапалітэна. 1992: Роспуск Чэхаславакіі. 1994: Расійская армія і ўнутраныя войскі пачалі штурм Грознага. 1999: Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын пайшоў у адстаўку, выконваць абавязкі прэзідэнта прызначаны Уладзімір Пуцін.

Нарадзіліся 1378: Калікст III, Папа Рымскі 1493: Элеанора Ганзага, італьянская арыстакратка 1668: Герман Бургавэ, нідэрландскі ўрач, батанік, хімік 1802: Максімільян Станіслаў Рыла, філосаф, археолаг, арыенталіст, каталіцкі місіянер (пам. 17.6.1848) 1838: Эмэ Жуль Далу, французскі скульптар 1855: Джавані Паскалі, італьянскі паэт (пам. 6.4.1912) 1869: Анры Матыс, французскі мастак і скульптар (пам. 3.11.1954) 1931: Пётр Іосіфавіч Зялінскі, беларускі гісторык 1937: Энтані Хопкінс, брытанскі акцёр тэатра і кіно 1941: Алекс Фергюсан, брытанскі шатландскі футбаліст і трэнер 1952: Вон Джонс, амерыканскі матэматык 1985: Аляксандра Герасіменя, беларуская плыўчыха

Памерлі

335: Сільвестр I, Папа Рымскі 1679: Джавані Альфонса Барэлі, італьянскі навуковец-універсал 1705: Кацярына Браганская, партугальская прынцэса 1799: Жан-Франсуа Мармантэль, французскі пісьменнік, філосаф 1838: Філіп Фрыдрых фон Хеч, нямецкі мастак 1864: Джордж Міфлін Далас, 11-ы віцэ-прэзідэнт ЗША 1877: Гюстаў Курбэ, французскі жывапісец 1882: Леон Мішэль Гамбета, французскі дзяржаўны дзеяч 1907: Майкл Маркс, брытанскі прадпрымальнік 1916: Казімір Альхімовіч, мастак (нар. 20.12.1840) 1923: Эдуар Стэфан, французскі астраном 1949: Райманд Валгрэ, эстонскі кампазітар 1965: Ёханес Мольцан, нямецкі мастак 1966: Луіс Персінджэр, амерыканскі скрыпач 2004: Жэрар Дэбро, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1983) 2010: Пер Оскарсан, шведскі акцёр і рэжысёр 2020: Рабер Асейн, французскі акцёр і рэжысёр

Святкуюць Пярэдадне Новага года Азербайджан — Дзень салідарнасці азербайджанцаў усяго свету 12px Каталіцызм — памяць Папы Сільвестра I; памяць святой Катрын Лабурэ

С31