Стрыбо́г — старажытнаславянскі бог ветраў, якія наганялі дажджавыя хмары.
Паводле «Аповесці мінулых гадоў», ідал Стрыбога быў устаноўлены ў Кіеве ў 980 годзе князем Уладзімірам у ліку іншых галоўных багоў. Стрыбог — (дзядзька, брат бацькі), стары бог, дзед вятроў, згадаюць у «Слове пра паход Ігараў» («Се ветри, Стрибожи внуци, веют с моря стрелами на храбрыя полкы Игоревы»), што, верагодна, указвае на атмасферныя функцыі Стрыбога. Стрыбог згадваецца таксама ў старажытнарускіх павучаннях супраць паганства.
Літаратура
Спасылкі Стрыбо́г // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978—2017)
Катэгорыя:Пантэон Слова пра паход Ігараў Катэгорыя:Славянскія багі Катэгорыя:Багі неба і надвор’я Катэгорыя:Вярхоўныя багі