Нікала́ус Жаке́н (1727—1817) — аўстрыйскі батанік, хімік і металург.
Замежны ганаровы член Расійскай акадэміі навук з 11 верасня 1780.
Займаўся медыцынскай практыкай у Вене і ў 1754—1759 здзейсніў па даручэнні імператара Франца I вялікае вандраванне па Амерыцы (асабліва Вест-Індыі), каб набыць новыя расліны для імператарскіх садоў.
Вярнуўшыся, стаў прафесарам хіміі і батанікі спачатку ў Банска-Шцьяўніцы, а затым у Вене, дзе быў таксама дырэктарам Акадэмічнага, а пазней Шонбрунскіх садоў.
У 1806 атрымаў баронскую годнасць.
Галоўныя працы «Flora austriaca», 1773—1778, 5 тамоў, з 450 размаляванымі табліцамі; «Enumeratio stirpium», 1762 «Selectarum stirpium americanarum historia», 1763 і 1780, з 264 табліцамі; «Observationes botanicae», 1764, 4 тома, са 100 табліцамі; «Hortus botanicus Vindobonensis», 1770—1776, 3 тома, з 300 табліцамі; «Icones plantarum rariorum», 1781—1793, 3 тома, з 648 табліцамі; «Collectanea ad botanicam, chemiam et historiam naturalem spectantia» 1786—1796, 5 томаў, са 106 табліцамі; «Plantarum rariorum horti caesarei Schoenbrunnensis descriptiones et icones», 1797—1804, 4 тома, з 500 табліцамі; «Stapeliarum in hortis Vindobonensibus cultarum descriptiones», 1806, з 64 табліцамі.
Названы ў гонар Жакена Ліней назваў у гонар Жакена род Jacquinia з сямейства Theophrastaceae.
Спасылкі
Катэгорыя:Батанікі Аўстрыі Катэгорыя:Хімікі Аўстрыі Катэгорыя:Постаці аўстрыйскай металугіі Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук