Ян Казімір Жаба (1683 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода менскі (з 1721).

Сын Гераніма і Кацярыны Праташэвіч, брат полацкага кашталяна Валерыяна Антонія.

Палкоўнік гусарскі, рэгіментар войска (намеснік гетмана) Вялікага Княства Літоўскага, пасол на соймы, дэпутат трыбуналаў.

У 1721 набыў маёнтак Ушачы. Пакінуў сыноў Гераніма, Станіслава, Ігнацыя, Дыянісія і Францішка, дачок Барбару і Людвіку.

Літаратура

Ян Казімір Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы менскія