thumb|right|Крыніца Прэсная вада — супрацьлегласць марской вады, ахоплівае тую частку даступнай вады Зямлі, у якой солі ўтрымліваюцца ў мінімальнай колькасці.

Вада, салёнасць якой не перавышае 0,1 %, нават у форме пары ці лёду завецца прэснай. Ледзяныя масівы ў палярных рэгіёнах і ледавікі ўтрымліваюць у сабе найбольшую частку прэснай вады зямлі. Апроч гэтага, прэсная вада існуе ў рэках, ручаях, прэсных азёрах, а таксама ў аблоках. Па розных падліках, дзель прэснай вады ў агульнай колькасці вады на Зямлі складае 2,5—3 %.

Каля 85—90 % запасаў прэснай вады ўтрымліваецца ў выглядзе лёду.

У сувязі з пашырэннем забруджання крыніц вады, ростам насельніцтва, засваеннем новых тэрыторый паўстае задача штучнага атрымання прэснай вады. Гэтага дасягаюць: апрасненнем марской вады, у тым ліку сонечным апрасненнем кандэнсацыяй вадзяной пары з паветра, з выкарыстаннем глыбіннай марской вады; кандэнсацыяй вадзяной пары ў сутачных акумулятарах холаду, у прыватнасці — натуральнага паходжання, такіх як пячоры ў прыбярэжных скалах. Апошні спосаб стварае велізарныя прыродныя запасы прэснай вады ў прыбярэжных раёнах шэрагу краін, якія былі выяўлены нядаўна. Пласты з прэснай вадой часам цягнуцца і пад марскім дном, а праз расколіны ў непранікальных пластах б'юць прэсныя ключы.

Кошт прэснай вады становіцца такім высокім, што распачаты выпуск халадзільных установак, якія атрымліваюць ваду з вільготнага паветра метадам кандэнсацыі.

Часткі гідрасферы Аб'ём вады, км3 % агульнага аб'ёму Ледавікі 24 000 000 85 Падземныя воды 4 000 000 14 Азёры і вадасховішчы 155 000 0,6 Глебавая вільгаць 83 000 0,3 Пары атмасферы 14 000 0,06 Рачныя воды 1 200 0,004 Разам 28 253 200 100

Літаратура Jackson, Robert B., Stephen R. Carpenter, Clifford N. Dahm, Diane M. McKnight, Robert J. Naiman, Sandra L. Postel, and Steven W. Running. 2001. Water in a changing world. Ecological Applications 11(4): 1027-1045. Richter, Brian D., Ruth Mathews, David L. Harrison, and Robert Wigington. 2003. Ecologically sustainable water management: managing river flows for ecological integrity. Ecological Applications 13(1): 206-224.

Салёнасць у праміле Прэсная вада Саланаватая вада Мінералізаваная вада Рапа < 0.5 0.5 — 30 30 — 50 > 50

Катэгорыя:Вада