Чорны дрозд () — верш, напісаны англійскім празаікам і паэтам Томасам Гардзі 31 снежня 1900 і апублікаваны 1 студзеня 1901 годзе ў газеце The Times.

Верш выказвае думку аб невынішчальнасці і ўрачыстасці жыцця. Першыя радкі пачынаюцца з апісання змрочнага і блаклага зімовага краявіду, але журботны тон пераўтвараецца ў яскравую, аптымістычную песню дразда. У канцы твора, аўтар робіць выснову, што дрозд мае «надзею, тайны сэнс якой, ён ведаў, а я не».

Спасылкі Томас Гардзі. Чорны дрозд The Darkling Thrush

Катэгорыя:Паэзія Томаса Гардзі Катэгорыя:З’явіліся ў 1901 годзе