Грэцыя Старажытная, Элада () — агульная назва тэрыторыі старажытнагрэчаскіх дзяржаў, якія займалі поўдзень Балканскага паўвострава, астравы Эгейскага мора, узбярэжжа Фракіі, заходняю берагавую паласу Малой Азіі і распаўсюджвалі свой уплыў у перыяд грэчаскай каланізацыі (8—6 ст. да н.э.) на тэрыторыі паўднёвай Італіі, усходняй Сіцыліі, паўднёвай Францыі, на паўночным узбярэжжы Афрыкі, а таксама на пралівы і ўзбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў.

Гістарычны нарыс Каменны век у Грэцыі. Станаўленне і фарміраванне радавога ладу (каля 100 тыс. — каля 2900 да н.э.) Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, якія знайшлі палеалітычныя стаянкі перыяду сярэдняга палеаліту (каля 100-га — 40-га тыс. да н.э.) на тэрыторыі ад Македоніі да Эліды. Да гэтага часу адносіцца чэрап неандэртальскага чалавека, знойдзены на паўвостраве Халкідзіка. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7-га тыс. — каля 2800 г. да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй, вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт прадстаўлены ў паўночнай Грэцыі культурамі Сэскла, Дыміні и Ларысы [дзеля яе характэрны ўмацованыя пасяленні на ўзгорках, з’яўленне мегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры — ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі ў два колеры (звычайна чорны і чырвоны)]. У 5—4-м тысячагоддзях да н.э. з’яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоў Эгейскага мора і асабліва Крыта. На матэрыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткай Балканскага паўвострава, узбярэжжам Малай Азіі і Сірыяй.

Бронзавы век (каля 28 — каля 12 стагоддзя да н.э. Узнікненне раннекласавых грамадстваў Культуру Грэцыі эпохі бронзы (умоўна названую крыта-мікенскай культурай, або Эгейскай культурай) храналагічна прынята дзяліць на ранні, сярэдні і позні перыяды. Адрозненні культурнай традыцыі асобных частак Грэцыі дазволілі вылучыць геаграфічныя варыянты: культура Крыта атрымала назву мінойскай культуры, мацерыковай Грэцыі — эладскай культуры, астравоў Эгейскага мора — кікладскай культуры.

Перыяд ранняй бронзы (каля 28 — каля 21 стагоддзя да н.э.). Гэты перыяд адзначаны асобым уздымам астраўной Грэцыі. Да сярэдзіны 3-га тысячагоддзя да н.э. на шматлікіх астравах (на Сірасе, Парасе, Меласе, Кітнасе, Аморгасе і іншых) была развіта шырокая здабыча серабра, свінца і медзі і выраб металічнага посуду, зброі, прылад, упрыгожанняў і рытуальных рэчаў. Адначасова назіраецца значны прагрэс у ганчарным і будаўнічым рамёствах. Мараходства ў другой палове 3-га тысячагоддзя звязала ўсё ўзбярэжжа Эгейскага мора. З’яўляюцца першыя гарады: на востраве Лемнас, Агіас-Козмас у Атыцэ. Умацаванае паселішча з дварцом (т. з. «») на вяршыні пагорка ў (Аргаліда) адлюстроўвае рост улады племянных царкоў на ўзбярэжжы паўднёвай Грэцыі. На астатняй тэрыторыі мацерыковай Грэцыі радавы лад захоўваў поўную моц. Паміж 2200—2000 гадамі племянныя войны і перамяшчэнні знішчылі шэраг квітнеўшых цэнтраў на астравах і мацерыку. Этнічны склад насельніцтва ў 3-м тысячагоддзі складаў: сярод плямён спачатку пераважалі пеласгі, пазней іх адціснулі і часткова асімілявалі пратагрэчаскія плямёны, сярод якіх умацоўваліся ахейцы і іанійцы.

Перыяд сярэдняй бронзы (каля 20—17 стагоддзяў да н.э.). Гэты перыяд адзначаны значным прагрэсам Крыта ў гаспадарчым і сацыяльным жыцці. Тут узніклі невялікія раннерабаўладальніцкія дзяржавы (Кнос, Фест, , Малія). Хутка эвалюцыяніравала : ад піктаграфічнага да (у 23—17 стагоддзях). Каля 18 стагоддзя да н.э. была выпрацавана новая сістэма — так званае складовае пісьмо А. Зрабіўшы вялікі флот, крыцяне падпарадкавалі сабе рад астравоў Эгейскага мора. Шырокія гандлёвыя сувязі з Егіптам і дзяржавамі Пярэдняй Азіі забяспечылі Крыту першынство ў Эгейскім басейне.

Унутраную гісторыю мацерыковай Грэцыі ў 20—17 стагоддзях да н.э. характарызуе параўнальна павольнае развіццё, што садзейнічала ўстойлівасці абшчынных адносін. Толькі з 17 стагоддзя фарміраванне раннерабаўладарніцкіх дзяржаў Мікен, Тырынфа, Піласа і іншых. Адкрыццё ў Мікенах пахавання царскіх сямей у вялікіх калодзежападобных (т. з. шахтавых) могілках утрымлівалі велізарную колькасць каштоўных рэчаў (упрыгожванні, зброя, залатыя маскі і г. д.), сведчыць аб узмацненні значэння ўлады ахейскіх дынастый ужо ў сярэдзіне 17 — канцы 16 стагоддзяў да н.э.

У перыяд позняй бронзы (каля 16 — каля 12 стагоддзяў да н.э.) працягваўся ўздым крыцкіх дзяржаў. У так званы новапалацавы перыяд (каля 1700—1450 гадоў да н.э.) перабудаваны і пашыраны палацы Кноса і Феста, нанава адбудаваны палац у Ката-Закра. Раслі гарады, пашыраліся знешнія сувязі. Марское ўладарства (таласакратыя) крыцян гэтага часу захавалася ў памяці грэкаў праз многа стагоддзяў. Каля 1470 года да н.э. тэктанічная катастрофа на востраве Фера спрычынілася да згубнага землятрусу на Крыце. Разбурэнне гарадоў і вёсак, гібель насельніцтва і флоту — усе гэтыя падзеі вызначылі запусценне вострава. У Кносе палац быў адбудованы; прыблізна да 1380 года да н.э. тут захоўвалася невялікая дзяржава.

Мацерыковая Грэцыя дасягнула найвышэйшага ўздыму ў 16—13 стагоддзях да н.э. Прагрэс у земляробстве і рамёствах пацягнуў рост насельніцтва. Міжусобіцы суседзяў, абарончыя і ваенныя саюзы дынастый характэрны для гісторыі таго часу. Гэта атрымала адлюстраванне ў багатай легендарнай традыцыі і ў эпічнай спадчыне ахейцаў. Мікенская культура ахейцаў аказала ўплыў на суседнія дзяржавы, у тым ліку і на Егіпет. Флоты цароў , Мікен, Піласа, Фіваў і іншых дзяржаў дазволілі ахейцам весці шырокі заморскі гандаль рамесніцкімі вырабамі, якія часам вырабляліся спецыяльна на вываз. Дзеля 15—14 стагоддзяў да н.э. характэрна шырокае распаўсюджанне ахейскіх вырабаў на ўсход (у Трааду і іншыя раёны Малой Азіі, на Кіпр, у Фінікію, Сірыю, Егіпет) і на захад (у Сіцылію і Паўднёвую Італію). Ускладненне дзяржаўнага жыцця ахейцаў прывяло да развіцця пісьменства: прыстасаваўшы да свайго дыялекту крыцкае пісьмо, ахейцы зрабілі больш дасканалае, так званае складовае пісьмо Б. Дакументы гаспадарчай справаздачнасці (гліняныя таблічкі) гэтага пісьма знойдзены ў многіх палацах мацерыковай і астраўной Грэцыі. Прачытаныя М. Вентрысам і Дж. Чэдвікам, гэтыя таблічкі даюць магчымасць характарызаваць ахейскія дзяржавы як раннерабаўладальніцкія. Найбуйнейшымі землеўладальнікамі былі ахейскія цары — ванакты і военачальнікі — лаўагеты, прымяняліся арэнда і субарэнда зямлі. Рабы знаходзіліся ў розных ступенях залежнасці ад сваіх уладароў. Паселішчы былі абкладзены натуральнымі падаткамі.

У 13 стагоддзі ахейскія дынастыі не раз распачыналі заморскія паходы. Прыблізна да 1200 года да н.э. вучоныя адносяць і паход ахейцаў на Трою. Прычыны ўзнікнення Траянскай вайны незразумелы; ахейцы разбурылі багаты горад. Паход грэкаў апеты ў паэмах «Іліяда» і «Адысея». З канца 13 стагоддзя пачынаецца хуткі заняпад эладскай культуры (апусценне ) (каля 1200 года да н.э.), Мікен і Тырынфа (каля 1120 года да н.э.) і шэрага паселішч Аргаліды. Мабыць, гэта была звязана з вялікім напружаннем, выкліканым Траянскай вайной і міжусобнай барацьбой, а таксама скарачэннем марскога гандлю з краінамі Усхода ў сувязі з перамяшчэннямі плямёнаў — так званых «народаў мора».

Перыяд дарыйскага перасялення — пачатак жалезнага века. Далейшае фарміраванне класавых грамадств (каля 11—9 ст. да н.э.) Каля 1200 года да н.э. племянныя ўварванні ахапілі ўсю матэрыковую Грэцыю і вастравы, уключаючы Крыт. З паўночных раёнаў уварваліся новыя грэчаскія плямёны дарыйцаў, якія занялі частку зямель у Сярэдняй і Паўднёвай Грэцыі. Толькі Афіны змаглі захаваць сваю незалежнасць, і туды бегла частка насельніцтва з пераможаных ахейскіх дзяржаў Пелапанеса. Уварванне дарыйскіх плямён, якія жылі яшчэ ва ўмовах радавога ладу, паўлекла за сабою хуткі распад ахейскіх дзяржаў і ажыўленне радавых адносін у грэчаскім грамадстве. Асновай далейшага развіцця прадукцыйных сіл стала паступовае распаўсюджанне жалезных прылад працы і ўзбраення. Дарыйцы атрымалі ў спадчыну ад ахейцаў і крыцян плуг, колавыя павозкі, парусныя суда, прэсы, ганчарны круг і іншыя прылады працы, зачаткі архітэктуры (асабліва храмавай і крэпасной). Пасля дарыйскага заваявання ў Грэцыі склаліся дробныя самастойныя абшчыны; ва ўлады стаялі басілеі, паўсюль узмацоўвалася радавая знаць. У многіх раёнах уласнасць рода на зямлю стала асновай земляробства. Пакоранае мясцовае насельніцтва становіцца ўласнасцю радоў заваёўнікаў, якія распадаліся на больш сямейныя абшчыны. Працэс заняволяння мясцовага насельніцтва працякаў неадначасова. У Спарце членам абшчыны заваёўнікаў — спартыятам — супрацьстаялі перыекі — былое карэннае насельніцтва тэрыторыі Спарты, пакораннае і адціснутае да граніц Лаконікі; прыекі захоўвалі абмежаванае самакіраванне, займаліся рамяством і гандлям. Іншай катэгорыей залежнага насельніцтва ў спарце былі іліоты — пакоранае спартыатамі земляробскае насельніцтва Мессэніі і іншых абласцей; яны лічылісь уласнасцю дзяржавы і былі прымацоўваны да зямельных участкаў спартыятаў. Падобныя ілотам катэгорыі залежнага насельніцтва існавалі ў Фесаліі (пенасты), на Крыце (клароты) і ў іншых вобласцях Грэцыі. У Афінах закабаленне земляробаў адбывалась шляхам даўгавой залежнасці і канцэнтрацыі ў руках радавой знаці.

Да 9 стагоддзя гэцкія плямёны засялілі: эалійцы — Паўночную Грэцыю, дарыйцы — Сярэднюю Грэцыю і ўсходнюю частку Пелапанеса, іанійцы — Атыку, ахейскія плямёны, якія захвалі самастойнасць, былі адціснуты ў Аркадыю і Ахайю. Важнейшая падзея гэтага часу — пачатак каланізацыі грэкамі астравоў і ўзбярэжжа Малой Азіі: паўночныя раёны былі заселены эалійцамі, цэнтральныя (Іанія) — іанійцамі, паўднёвыя — дарыйцамі.

Узнікненне і развіццё поліснага ладу (8—6 ст. да н.э.) Далейшае развіццё жалезных прылад працы прывяло да выдзялення рамеснікаў. Аддзяленне рамяства ад земляробства азначала пераход да шырокага абмену, вытворчасці на рынак, да развіцця гарадоў. Для гарадоў Грэцыі стала жыццёва важна ўстанаўленне рэгулярных гандлёвых сувязей і забеспячэнне насельніцтва гарадоў сыравінай і прадуктамі харчавання. У гарадах скапліваліся беззямельныя сяляне. Узрасла ў той жа час патрэба ў рабах.

Эканамічнай неабходнасцю стала стварэнне калоній. Яно было выклікана раней за ўсё класавай барацьбой унутры грэчаскіх гарадоў-дзяржаў і праводзіўся з мэтай змякчэння рэзкіх сацыяльных супярэчнасцей. У сярэдзіне 8 стагоддзя да н.э. была створана першая калонія гарадоў на востраве Эўбеі, Кумы — у Італіі. Росквіт каланізацыі пападае на 7—6 стагоддзі да н.э. Грэчаскія калоніі распаўсюдзіліся па паўночным узбярэжжы Эгейскага мора, усходнім узбярэжжы Сіцыліі, узбярэжжу Тарэнскага заліва ў Італіі і прасунуліся на ўзбярэжжа Чорнага мора (Понта Эўксінскага). Толькі Мілетам была заснавана 75 калоній на Чорным моры. У выніку грэчаскі гандаль ужо ў 6 стагоддзі набыў міжнародны характар, рамесныя вырабы грэкаў знаходзілі шырокі збыт і на заходнім і на ўсходніх рынках. У Грэцыю паступалі рабы; яна вывозіла хлеб і іншыя прадукты харчавання, сыравіну, прадметы раскошы. Паўсюднае распаўсюджванне атрымалі манеты, запазычаныя грэкамі ў лідыйцаў у 7 стагоддзі да н.э. Некаторыя гарады ператварыліся ў агульнагрэчаскія рэлігійныя цэнтры (Дэльфы, Алімпія).