Спірахе́ты (Spirochaetales) — парадак бактэрый з доўгімі (3—500 мкм) і тонкімі (0,1—1,5 мкм) спіральна (грэч. σπειρα «завіток») закручанымі (адзін і больш віток спіралі) клеткамі.
Грамадмоўныя, хемаарганагетэратрофы. Рухомыя, размножваюцца папярочным дзяленнем. Эндаспор не ўтвараюць.
Сустракаюцца як аэробныя віды, так і анаэробныя і факультатыўна-анаэробныя. Спірахеты сустракаюцца ў глебе, вадзе, іншых арганізмах.
Сістэматыка Spirochaetes
Аддзел В17 Spirochaetes Клас Spirochaetes Парадак Spirochaetales Сямейства Brachyspiraceae Роды Brachyspira, Serpulina Сямейства Brevinemataceae Род Brevinema Сямейства Leptospiraceae Роды Leptonema, Leptospira, Turneriella Сямейства Spirochaetaceae Роды Borrelia, Clevelandina, Cristispira, Diplocalyx, Hollandina, Pillotina, Spirochaeta, Treponema
Літаратура
Катэгорыя:Грамадмоўныя бактэрыі