Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання адбыліся 23 верасня 2012 года. Было абрана 109 дэпутатаў па аднамандатных акругах у першым туры, у Навабеліцкай акрузе Гомеля выбары не адбыліся.
Пачынаючы з 1996 года Еўрасаюз і ЗША не прызнавалі вынікаў ніводнае выбарчае кампаніі, вінавацячы беларускую ўладу ў злоўжываннях і фальсіфікацыях. Прэтэнзіі заходніх краін да беларускіх выбараў сталі прычынай для ўвядзення шматлікіх санкцый.
Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне запрасіць назіральнікаў ад АБСЕПОЛИТКОМ.RU: Беларусь кліча Еўропу на выбары. БДІПЧ/АБСЕ пагадзілася адправіць стандартную місію па назіранні за выбарамі, якая ўключае асноўную групу экспертаў, 40 доўгатэрміновых назіральнікаў і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.
Факты пра выбары
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання былі прызначаныя загадам прэзідэнта Рэспублікі БеларусьЗагад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з гэтым загадам выбары пройдуць 23 верасня 2012 года.
Усе дэпутаты абіраюцца па аднамандатных мажарытарных акругах. Сярэдняя колькасць адной выбарчай акругі — 64 594 чалавекі. Кандыдатаў у парламент могуць высоўваць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і ініцыятыўныя групы грамадзян. Стаць дэпутатам можа толькі грамадзянін, які дасягнуў узросту 21 года і які не з’яўляецца асуджаным па крымінальных справах. Для перамогі ў першым туры кандыдат павінны набраць больш за 50 % галасоў тых, хто прыйшоў на выбары. Яўка павінна скласці мінімум 50 %. Калі ніхто не набраў больш за палову галасоў, то праз два тыдні арганізуецца другі тур, у які выходзяць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Абавязковая яўка ў другім туры змяншаецца да 25 %Политология: Курс лекций / Н. П. Савко, М. А. Бобер, В. И. Карнацкая, П 50 И. Н. Смальцер.- Мн.: БГМУ, 2004. — 256 с..
Выбарчы працэс арганізаваны на трох узроўнях: першы — Цэнтральная выбарчая камісія, на другім узроўні 110 акруговых выбарчых камісій (АВК), на трэцім узроўні каля 6300 участковых выбарчых камісій (УВК). ЦВК складаецца з 12 чалавек, 6 прызначае прэзідэнт, яшчэ 6 выбірае Савет рэспублікі.
Кандыдатаў у АВК могуць высоўваць палітычныя партыі, грамадскія рухі, прафесійныя саюзы і ініцыятыўныя групы. Паводле закону, траціну членаў АВК, колькасць якіх не можа перавышаць 13 чалавек, павінныя займаць вылучэнцы партый і рухаў. Аднак, паводле меркаванняў БДІПЧ/АБСЕ, механізмы адбору кандыдатаў прапісаны недастаткова, што дае магчымасці для злоўжыванняў. АВК фарміруюць мясцовыя органы ўлады. Цяперашні склад акруговых камісій быў сфармаваны 9 ліпеня. 2127 чалавек прэтэндавалі на месцы ў камісіях, 1430 кандыдатаў былі зацверджаны. Апазіцыйныя партыі высунулі 199 сваіх прадстаўнікоў, 48 з іх сталі членамі АВК, што складае трохі меней за чвэрць ад пададзеных заявак.
Паводле тых жа правілаў фарміруюцца УВК. Іх арганізацыя скончылася да 8 жніўня 2012 года. Усяго было ўтворана 6301 участак, 44 за мяжой. 84 781 чалавек прэтэндавалі на чалецтва ва ўчастковых камісіяхУ СКЛАД УЧАСТКОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ БЕЛАРУСІ ВЫСУНУТА 84 ТЫС. 781 КАНДЫДАТУРА // «Народны голас», былі зацверджаны 68 945 кандыдатур. 45 % з іх — прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, ініцыятыўныя групы грамадзян занялі 39 %. Апазіцыйныя партыі прадстаўлены 61 членам УВКСправаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій. У сувязі з дыпламатычным скандалам з Каралеўствам Швецыя ЦВК Беларусі прыбраў выбарчы ўчастак з гэтай краіныДля правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі сфармавана 6301 выбарчая камісія // «Беларусь-ТБ».
Рэакцыя прадстаўнікоў апазіцыі Падчас падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў некаторыя палітыкі, у прыватнасці Зянон Пазняк, заклікалі байкатаваць выбарыЗянон Пазняк: Байкот — першы крок да антырэжымнай кансалідацыі грамадства. Яны тлумачылі сваю пазіцыю тым што, паводле іх меркаванняў, падчас падрыхтоўкі да выбараў улады пойдуць на шматлікія парушэнні, а самі вынікі выбараў — сфальсіфікуюць. Пры гэтым на падставе артыкула 155 Выбарчага кодэкса кандыдатам у тэлевізійных выступах было забаронена агітаваць за байкот выбараўВыступы кандыдатаў з заклікамі да байкоту не пойдуць у эфір.
Кандыдаты ў дэпутаты 22 жніўня, у першы дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, сярод зарэгістраваных быў лідар АГП Анатоль Лябедзька, лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама член БНФ, экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года Рыгор Кастусёў. Аднак лідару руху «За Свабоду» Аляксандру Мілінкевічу і былому лідару сацыял-дэмакратаў Анатолю Ляўковічу адмовілі ў рэгістрацыі з-за вялікай колькасці несапраўдных подпісаўБелорусские партийцы стремятся стать депутатами RegnumНа одно место в белорусском парламенте претендуют 3,63 кандидата.
23 жніўня сталі вядомы канчатковыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Усяго прэтэндэнтамі ў кандыдаты ў дэпутаты на 110 выбарчых акруг вылучаліся 494 чалавекі, з якіх зарэгістраваныя былі 362. З іх 204 — вылучэнцы васьмі палітычных партый. 70 кандыдатаў прадстаўляюць «ЛДПБ», 35 — «АГП» (гэта партыя падавала 48 заявак), 30 — «Партыю БНФ» (падавала 33 заяўкі). У чатырох акругах зарэгістравана па аднаму кандыдату, гэта значыць там выбары будуць безальтэрнатыўнымі. У гэтым выпадку, каб выбары ў гэтых акругах ажыццявіліся, на ўчасткі павінна прыйсці больш за 50 % выбаршчыкаўВыборы-2012: Без конкурентов остались начальник главного управления КГБ и два председателя райисполкомов «Комсомольская правда».
Каля паловы зарэгістраваных партый адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах, матывуючы супраць, паводле іх меркавання, недэмакратычнага рэжыму і палітычных рэпрэсій. «Аб’яднаная грамадзянская партыя» і «Партыя БНФ» абяцаюць, што ў час агітацыйнай кампаніі паспрабуюць данесці да грамадзян свае ўяўленні пра сітуацыю ў краіне, а за некалькі дзён да галасавання іх прадстаўнікі здымуць свае кандыдатуры, байкатуючы нячэсныя, як ім падаецца, выбарыБелоруссия: конкурс в парламент — более трех на место Би-би-си Россия.
Агітацыйная кампанія 27 жніўня пачаліся выступленні кандыдатаў у дзяржаўных СМІ. Кожнаму кандыдату для выступу прадстаўлена па 5 хвілін эфірнага часу на радыё і тэлебачанні. Радыёвыступы і тэлевыступы транслююцца ў запісе з 18 да 19 і з 19 да 20 гадзін адпаведнаЦВК: Выступы кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту, транслявацца не будуць.
З 17 выбарчых акруг Гомельскай вобласці толькі ў Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 адбыліся тэледэбаты кандыдатаў у дэпутатыЗвесткі пра тэле- і радыёвыступы, тэле- і радыёдэбаты кандыдатаў у дэпутаты.
Адзначалася шырокае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу з боку праўладных кандыдатаў.
Вынікі ПартыяКолькасцьВылучыла кандыдатаўАбраных дэпутатаў Ліберальна-дэмакратычная партыя 93 0 Аб’яднаная грамадзянская партыя 48 0 Партыя БНФ 33 0 Камуністычная партыя Беларусі 23 3 Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» 32 0 Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 15 0 Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 19 1 Беларуская патрыятычная партыя 0 0 Беларуская партыя «Зялёныя» 0 0 Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ 0 0 Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» 0 0 Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 0 0 Рэспубліканская партыя 0 0 Беларуская аграрная партыя 1 1 Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 1 0 Партыя свабоды і прагрэсу 0 0 Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 0 0 Беларуская партыя працоўных 0 0 Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 0 0
23 верасня незалежная газета Наша Ніва апублікавала прагноз, якія кандыдаты перамогуць на выбарах (у якасці крытэрыя была ўзята прыналежнасць да «вертыкалі ўлады»), і ўсе прадказанні спраўдзілісяВы ідзяце галасаваць? А спіс дэпутатаў ужо вядомыРасійскія «каруселі» на беларускіх выбарах . Ніводны прадстаўнік апазіцыйных партый і незалежных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў не прайшоў. У Навабеліцкай акрузе Гомеля, дзе зарэгістраваны праўладны кандыдат апынуўся ў апале з-за карупцыйнай справы, прызнана, што выбары не адбыліся, там будуць праведзены паўторныя выбары. Кандыдат Ігар Случак (Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34) і кандыдат ад акругі № 33 абскарджвалі вынікі выбараў і прапанавалі новы падлік галасоў. Гэта адзіныя выбарчыя акругі Беларусі, вынікі выбараў па якіх абскарджваліся5 кастрычніка 2012 г. Цэнтральная камісія разгледзела 2 скаргі па выніках выбараў дэпутатаў ППНС: скаргу Уладзіміра Сякеркі на вынікі выбараў па Гомельскай-Цэнтральнай ВА № 33 і скаргу Ігара Случака па Гомельскай-Савецкай ВА № 34.ЦВК адмовіла Ігару Случаку ў пераліку галасоў — відэа.
Дэпутацкі корпус абнавіўся амаль цалкам — толькі 21 дэпутат ранейшага склікання працягне працуСярод дэпутатаў новага парламента больш за ўсё прадстаўнікоў улады (гл. таксама Спіс дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання). (астатнія дэпутаты папярэдняга склікання не сталі высоўваць свае кандыдатуры). Сярод новых дэпутатаў — 30 кіраўнікоў адміністрацыйных структур (старшыні і намеснікі старшыняў райвыканкамаў і аблвыканкамаў, начальнікі аддзелаў, камітэтаў і упраўленняў), шэсць «сілавікоў», 15 прадстаўнікоў устаноў адукацыі (галоўным чынам — дырэктары школ, дэканы факультэтаў і рэктары ВНУ), 6 — аховы здароўя (галоўурачы і загадчыкі аддзяленняў), 10 — розных галін прамысловасці (галоўным чынам кіраўнікі, іх намеснікі або кіраўнікі прафсаюзных ячэек буйных прадпрыемстваў — Гомсельмаш, Рэчыцкі метызны завод, БелАЗ і г.д.), уключаючы энергетыку і ЖКГ. Некалькі дэпутатаў прадстаўляюць сельскую гаспадарку, навуку, судовую сістэму, журналістыку, банкаўскую сферу, дзяржаўны сектар у сферы паслуг і спорт (Вадзім Дзевятоўскі, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне па кіданні молата). 29 дэпутатаў новага склікання — жанчыны. 63 дэпутаты з’яўляюцца членамі РГА «Белая Русь»У палату прадстаўнікоў трапілі 63 члены «Белай Русі» . Пяць дэпутатаў прадстаўляюць палітычныя партыі — Камуністычную партыю, Аграрную партыю і Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, усе астатнія — беспартыйныяУ новы склад парламента ўвайшлі 5 прадстаўнікоў палітычных партый.
Вынікі паводле акругаў Вынікі паводле акругаў Брэсцкая вобласць
Брэсцкая-заходняя выбарчая акруга №1
П.І.Б. кандыдата Партыя Галасоў «За» % Вальшыцкі Віктар Іванавіч Самавылучэнне 25 501 58,7 Мельнік Аляксандр Мікалаевіч Самавылучэнне 4 432 10,2 Канюс Ганна Уладзіміраўна БСДП (Грамада) 4 268 9,8 Дзянісенка Людміла Мікалаеўна «Справядлівы Свет» 2 447 5,6 Мікуліч Валерый Вітальевіч ЛДПБ 1 249 2,9 Супраць ўсіх 4 779 Несапраўдныя бюлецені 719 Разам Крыніца:http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-PPNS5-Itogi1.pdf
Віцебская вобласць
Гомельская вобласць
Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34
П.І.Б. кандыдата Партыя Галасоў «За» % Пачынак Міхаіл Іосіфавіч Самавылучэнне 33 797 73,1 Гараненкаў Яраслаў Уладзіміравіч Самавылучэнне 2 492 5,4 Случак Ігар Уладзіміравіч Самавылучэнне 2 267 4,9 Круглоў Сяргей Іванавіч ЛДПБ 1 557 3,4 Супраць ўсіх 5020 Несапраўдныя бюлецені 1 101 Разам Крыніца:Газета "Гомельские Ведомости", 27.09.2012 г.
Гродзенская вобласць
Магілёўская вобласць
Мінская вобласць
Мінск
Спасылкі Сайт парламентских выборов 2012 года в Республике Беларусь Справаздача місіі ацэнкі запатрабаванняў БДІПЧ/АБСЕ 16—18 ліпеня 2012
Катэгорыя:Парламенцкія выбары ў Беларусі Катэгорыя:Выбары 2012 года 2012 Катэгорыя:Верасень 2012 года Катэгорыя:2012 год у Беларусі