Кірыбаці ( , або ) — ціхаакіянская дзяржава ў Мікранезіі. Сталіца — Паўднёвая Тарава. Насельніцтва — 92 533 (2005 г.), у асноўным тунгару.

Прырода

Дзяржаўны лад і палітыка

Па Канстытуцыі 1979 Кірыбаці — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 4-гадовы тэрмін усеагульным галасаваннем грамадзян, старэйшых за 18 гадоў. Кандыдаты ў прэзідэнты адбіраюцца парламентам са свайго складу.

Заканадаўчы орган — Палата сходу (Манеаба ні Маунгатабу), якая складаецца з 42 членаў. З іх 40 абіраюцца тэрмінам на 4 гады па аднамандатных і шматмандатных акругах, 1 месца зарэзервавана за в. Банаба, у парламент уваходзіць таксама па пасадзе генеральны пракурор ().

Урад краіны прызначаецца прэзідэнтам са складу членаў парламента. Урад разам з прэзідэнтам нясе калектыўную адказнасць перад парламентам. Канстытуцыя прадугледжвае магчымасць стварэння спецыяльнага органа — Дзяржаўнага савета ў складзе старшыні камісіі дзяржаўнай службы, вярхоўнага суддзі і спікера парламента.

Гісторыя Незалежнасць калоніі Астравы Гілберта ад Вялікабрытаніі была абвешчаная 12 ліпеня 1979 года, у гэтым жа годзе яна была афіцыйна пераназваная ў Рэспубліку Кірыбаці. У 1983 годзе ўступіў у сілу дагавор аб сяброўстве паміж ЗША і Кірыбаці, па якім ЗША адмаўляліся ад прэтэнзій на 14 астравоў у архіпелагах Лайн і Фенікс, прызнаўшы іх часткай Кірыбаці.

Геаграфія

Мяжуе на паўночным захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Маршалавых Астравоў, Федэратыўных Штатаў Мікранезіі, на захадзе і паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Науру, Саламонавых Астравоў і Тувалу, на поўдні і паўднёвым усходзе — з тэрытарыяльнымі водамі Такелау, астравоў Кука і Французскай Палінезіі. На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з нейтральнымі ціхаакіянскімі водамі, а таксама Знешнімі малымі астравамі (ЗША).

Працягласць узбярэжнай паласы — 1143 км. Выключная ўзбярэжная эканамічная зона — каля 3,5 млн км². Тэрытарыяльныя воды — каля 22 км ад базіснай лініі. У склад Рэспублікі Кірыбаці ўваходзяць 33 маленькія атолы, дваццаць з якіх незаселеныя. З іх 16 астравоў і атолаў у архіпелагу Гілберта, востраў Банаба (Ошэн), 8 астравоў у архіпелагу Фенікс і 8 астравоў у архіпелагу Лайн. Агульная плошча — 726,34 км².

Насельніцтва Кірыбаці — 92 533 чал. (2005, ацэнка).

Мова Дзяржаўная мова — кірыбаці. У афіцыйным звароце таксама выкарыстоўваецца англійская.

Насельніцтва 1973 год — 51 497 чал. (паводле перапісу)

Літаратура

Talu A. et al. Kiribati: aspects of history. Ed. of University of South Pacific, 1998. Maxdonald B. Cinderellas of the Empire. Ed. of University of South Pacific, 2001.