Саве́т Міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных устаноў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Беларусі. Савет Міністраў — Урад Рэспублікі Беларусь.
Да прыняцця зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года, Урад Рэспублікі Беларусь афіцыйна называўся Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшынёй Савета Міністраў з’яўляецца Прэм’ер-міністр. З 1994 года ён прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з 1996 года — са згоды ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Беларусь.
Савет Міністраў Беларусі ў сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.
Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Намеснікамі Прэм’ер-міністра з’яўляюцца першы намеснік прэм’ер-міністра і намеснікі прэм’ер-міністра.
Склад У склад Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць: Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, намеснікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў, кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, іншыя службовыя асобы па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць
Савет Міністраў: кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіравання і іншых органаў выканаўчай улады, у ліку якіх: дзяржаўныя адміністрацыйныя органы міністэрствы дзяржаўныя камітэты канцэрны («Белдзяржхарчпрам», «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім») арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду (Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў) распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі; распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні; забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы; прымае меры па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю; выступае ад імя ўласніка ў дачыненні да маёмасці, якая з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраванне дзяржаўнай уласнасцю; забяспечвае выкананне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта; адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі Прэзідэнта.
Урад Рэспублікі Беларусь выдае пастановы, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прэм’ер-міністр выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.
Адстаўка Урада Урад або любы член Урада маюць права заявіць Прэзідэнту аб сваёй адстаўцы, калі лічаць немагчымым далейшае ажыццяўленне ўскладзеных на іх абавязкаў. Урад заяўляе Прэзідэнту аб адстаўцы ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнікоў вотуму недаверу Ураду.
Прэм’ер-міністр можа паставіць перад Палатай прадстаўнікоў пытанне аб даверы Ураду па прадстаўленай праграме або з канкрэтнай нагоды. Калі Палата прадстаўнікоў у даверы адмаўляе, Прэзідэнт мае права ў дзесяцідзённы тэрмін прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада або аб роспуску Палаты прадстаўнікоў і назначэнні новых выбараў. Пры адхіленні адстаўкі Урад прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы. Прэзідэнт мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада і вызваліць ад пасады любога члена Урада.
У выпадку адстаўкі або складання паўнамоцтваў Урад Рэспублікі Беларусь па даручэнню Прэзідэнта прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага Урада.
Цяперашні склад # Пасада Кіраўнік На пасадзе з1. Прэм’ер-міністр Рэспублікі БеларусьАляксандр Турчын з 20252.Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьДзмітрый Крутой з 20243.Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі БеларусьВасіль Герасімаў з 20204.Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі БеларусьРаман Галоўчанка з 20255. Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьМікалай Снапкоў з 20206. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (пытанні будаўніцтва, ЖКГ, транспарту) Аляксандр Церахаў з 20267. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (сацыяльная сфера: ахова здароўя, адукацыя, культура, спорт) Наталля Пяткевіч з 20258. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (сельская гаспадарка)Юрый Шулейка з 20249. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (прамысловасць, энергетыка)Віктар Каранкевіч з 202410. Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін з 202011. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец з 202212. Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Вадзім Альшэўскі з 202613. Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хаджаеў з 202414.Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Артур Карповіч з 202515. Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла з 202316. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў з 202417. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Жук з 202618. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў з 202619 Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Сяргей Ульдзіновіч з 202620. Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі з 202121. Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Кійко з 202522. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Кузняцоў з 202523. Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Лабовіч з 202624. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Максім Лысенка з 202625. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Юрый Горлаў з 202526. Міністр спорту Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук з 201827. Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірыл Залескі з 202528. Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч з 202329. Міністр унутраных спраў Рэспублікі БеларусьІван Кубракоў з 202030. Міністр фінансаў Рэспублікі БеларусьУладзіслаў Татарыновіч з 202631. Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар з 202432. Міністр энергетыкі Рэспублікі БеларусьДзяніс Мароз з 202533. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка з 202434. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі БеларусьДзмітрый Пантус з 202035. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Віталь Нявера з 202536. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў з 202137. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова з 202438. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Арлоўскі з 202039. Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Моластаў з 202340. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Іван Тэртэль з 202041.Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіУладзімір Каранікз 202542.Старшыня Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваўІнэса Караткевічз 2024
Прэзідыум Савета Міністраў Для аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, створаны Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У склад Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць: Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь намеснікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Цяперашні склад Прэзідыума Савета Міністраў
Пасада КіраўнікПрэм’ер-міністр Рэспублікі БеларусьАляксандр ТурчынПершы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьМікалай СнапкоўНамеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьАляксандр ЦерахаўНамеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьНаталля ПяткевічНамеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьЮрый ШулейкаНамеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьВіктар КаранкевічКіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьДзмітрый КрутойСтаршыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі БеларусьВасіль ГерасімаўСтаршыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі БеларусьРаман ГалоўчанкаМіністр эканомікі Рэспублікі БеларусьЮрый ЧабатарМіністр фінансаў Рэспублікі БеларусьУладзіслаў ТатарыновічМіністр замежных спраў Рэспублікі БеларусьСяргей Алейнік
Гл. таксама Савет Міністраў БССР
Крыніцы
Літаратура Пляхимович И. И. Комментарий к Конституции Республики Беларусь: в 2 т. — Минск: Амалфея, 2015. — Т. 2. — 984 с.
Спасылкі Афіцыйная старонка Міністэрствы ў Мінску
Катэгорыя:Урады Беларусі