Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра. Заснавана ў 1995 годзеУдакладненне да № 36 ад 3 верасня // Наша Ніва і ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу года.

Напачатку ўручалася 3 верасня — на дзень народжэння Алеся Адамовіча, пазней — на дзень яго смерці 26 студзеня.

Мае выгляд медаля, дыплома і грашовай сумы. З 1996 года лаўрэатамі прэміі сталі Сяргей Пятроўскі, Рыгор Барадулін, Віталь Тарас, Аляксандр Ступнікаў, Людміла Хейдарава, Ігар Гермянчук, Барыс Хамайда, Герман Кірылаў, Жанна Літвіна, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа.

Спіс лаўрэатаў 1995 — Павел Шарамет (ТБ), Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко (газетная публіцыстыка), Самсон Палякоў і рэжысёр Анатоль Алай (кіно) 1996 — Віталь ТарасВіталь Тарас: Я журналіст, бо мне гэта цікава , Людміла Хейдарава (ТБ) 1998 — Сяргей Дубавец за цыкл перадач «Вострая Брама» 2000 — Міхась Скобла за цыкл перадач «Вольная студыя» 1999—2000 гадоў і Сяргей Шупа за публікацыю дзвюх кніг «Архіва Беларускай Народнай Рэспублікі» 2001 — Валянцін Акудовіч за культуралагічныя эсэ, прысвечаныя самаідэнтыфікацыі беларусаў, і Валерый Дранчук за публіцыстычныя артыкулы ў абарону беларускай прыроды. 2002 — Ганна Соўсь за цыкл рэпартажаў з урочышча Курапаты ў часе будаўніцтва там кальцавой дарогі. 2004 — Генадзь Бураўкін за кнігу паэзіі «Жураўліная пара», складанне кнігі ўспамінаў «Наш Быкаў» і серыю публіцыстычных артыкулаў, надрукаваных у газеце «Салідарнасць»Генадзю Бураўкіну ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча Радыё Свабода 2006 — Сяргей Навумчык «Сем гадоў Адраджэння» 2007 — Павел Севярынец «Лісты з лесу»Паўлу Севярынцу далі прэмію імя Алеся Адамовіча 2010 — Сяргей Шапран «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах»Вольга Бабкова і Сяргей Шапран атрымалі прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра Радыё Свабода 2011 — Аляксандр Тамковіч кніга інтэрв’ю «Без палітыкі» і Мікалай Мельнікаў за вялікі ўнёсак у зберажэнне спадчыны Васіля БыкаваПЭН-цэнтр вызначыў шматлікіх лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча 2012 — Валер Булгакаў за кнігу «Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі» і Аляксандр Фядута за кнігу «Амерыканскія вершы», напісаную падчас знаходжання ў СІЗА КДБ. 2013 — Алесь Бяляцкі за кнігу «Асвечаныя беларушчынай» 2014 — Уладзімір Някляеў за кнігу «Знакі прыпынку» 2015 — Уладзімір Арлоў за кнігу «Імёны Свабоды»Ляўрэатамі літаратурных прэміяў сталі Арлоў, Марозава, Лісейчыкаў і Лапатка 2016 — Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы» 2017 — Аляксандр Лукашук за стварэнне кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька: Освальд у Менску». 2018 — Вячаслаў Ракіцкі за цыкл дакументальных фільмаў «Сведкі» і Наста Захарэвіч за сістэмнае асвятленне і аналітыку праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй. 2019 — Ірына Раманава за кнігу «Улада і грамадства: БССР у 1929—1939 гады». 2021 — газета «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб, кніга «(Не)расстраляныя» (укладальнікі Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль), Дзмітрый Строцаў і яго кніга «Беларусь перакуленая», Вольга Шпарага і яе кніга «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі». 2022 — Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу» і Максім Знак з кнігай «Зэкамерон». 2023 — Віка Біран з кнігай «Я танцую» і Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля». 2024 — Вольга Вялічка за кнігу «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» і Наста Манцэвіч за частку кнігі «Цела таксама архіў». Таксама Рада Беларускага ПЭНу ўганаравала адмысловай адзнакай сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» -- spring96.org -- за 25-гадовае паслядоўнае ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе