Ні́на Мікала́еўна Маза́й (9 сакавіка 1950, вёска Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці — 26 чэрвеня 2019) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія Нарадзілася 9 cакавіка 1950 года ў вёсцы Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Ракітніцкай школы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Працавала другім, першым сакратаром Жабінкаўскага райкама ЛКСМБ, сакратаром, першым сакратаром Брэсцкага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ, Намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССРПостановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. №134-XII «О назначении Заместителя Председателя Совета Министров Республики Беларусь».

У 1988 г. Ніна Мазай узначальвала Дзяржаўную камісію па расследванні злачынстваў у КурапатахИгорь Кузнецов. Куропатское дело: 20 лет спустя // «БелГазета», 21 чэрвеня 2008 г..

27 снежня 1991 года была прызначана Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 декабря 1991 г. № 1357-XII «О Постоянном представителе Республики Беларусь при ЮНЕСКО» . 27 студзеня 1993 года была дадаткова прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 января 1993 г. № 2128-XII «О назначении Мазай Н. И. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике и присвоении ей дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» , 3 снежня 1994 года стала таксама паслом у Іспаніі і Партугаліі па сумяшчальніцтве Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 1994 г. № 246 «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь во Французской Республике Мазай Н. Н. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Испании и Португальской Республике по совместительству» . З усіх гэтых пасад была адстаўлена 20 студзеня 1997 года, калі была прызначана намеснікам міністра замежных спраў Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1997 г. № 73 «О назначении Н. Н. Мазай заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» . З пасады намесніка міністра была адстаўлена 29 студзеня 1999 года Указ Президента Республики Беларусь от 29 января 1999 г. № 61 «Об освобождении Н. Н. Мазай от должности заместителя Министра иностранных дел Республики Беларусь» .

8 мая 2001 года стала паслом у Канадзе Указ Президента Республики Беларусь от 29 января 1999 г. № 61 Указ Президента Республики Беларусь от 8 мая 2001 г. № 246 «О назначении Н. Н. Мазай Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Канаде» , якім заставала да 3 студзеня 2008 года Указ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. № 4 «Об освобождении Н. Н. Мазай от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Канаде» .

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання.

Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі, член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй НАТА, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Узнагароды Ордэн Пашаны Медаль «За працоўную адзнаку» 11 лютага 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНОВА ПРЕЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 11 лютага 2010 г. № 300-ПСР4 Аб узнагароджанні Н. М. Мазай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Кто есть кто в Республике Беларусь

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Францыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іспаніі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Партугаліі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Канадзе Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»