Стадо́лічы (, ) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Стадоліцкага сельсавета. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шлях Ільіча» і калгаса «Стадолічы».
Геаграфія Размешчаны за 13 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, за 221 км ад Гомеля, на шашы .
Гісторыя Вядомы з 1551 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.
У ліпені 1943 года гітлераўцы спалілі ўсю вёску і загубілі 72 жыхароў.
Насельніцтва 1778 год — 40 двароў 1838 год — 200 жыхароў 1886 год — 53 двары, 443 жыхары 1913 год — 209 двароў, 966 жыхароў 1917 год — 200 двароў, 1198 жыхароў 1940 год — 340 двароў, 990 жыхароў 1998 год — 358 двароў, 889 жыхароў 2000 год — 389 двароў, 914 жыхароў
Інфраструктура Лясніцтва, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі ашчаднага банка «Беларусбанк», 2 крамы.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя выхадцы Васіль Васілевіч Шур (нар. 1946) — беларускі мовазнавец.
Літаратура
Спасылкі
Стадолічы
Катэгорыя:Стадоліцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна