Сяргей Кандрацьеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама». У сезоне 2010 быў асноўным левым абаронцам, але потым быў выцеснены з асноўнага складу.
У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель». У гомельскім клубе трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца. У лютым 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны.
У сакавіку 2014 падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама». У складзе брэсцкага клуба стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам таксама гуляў флангавага абаронцу. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны» (12 красавіка) на 29-й хвіліне атрымаў чырвоную картку з-за канфлікту з арбітрам пасля выдалення Уладзіміра Шчэрбы. Застаўшыся ўдзевяцёх, брэсцкі клуб разгромна саступіў 0:7, а Кандрацьеў атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю.
У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком «Дынама», стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. Па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе стаў іграком асновы. У студзені 2017 года накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт. У складзе «Белшыны» таксама стаў асноўным абаронцам.
У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, аднак ужо ў красавіку пакінуў каманду і завяршыў прафесійную кар’еру.
У жніўні 2022 года далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020» у Другой лізе, выступаў за каманду да канца сезона.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Вялес-2020 Віцебск